Выдавецтва

арганізацыя, якая займаецца друкаваньнем і распаўсюдам прэсы

Выдавецтва — прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадзкае, каапэратыўнае або прыватнае) — мэдыя-кампанія, якая працуе ў вобласьці літаратуры, мастацтва, музыкі або навукі, і прадукцыя якой можа памнажацца і распаўсюджвацца. Распаўсюджваньне выдавецкай прадукцыі можа ажыцьцяўляцца праз каналы гандлю, інтэрнэт, а таксама непасрэдна самім выдаўцом. Распаўсюджваньне можа быць як платным, так і бясплатным, у залежнасьці ад мэт існаваньня выдавецтва і ад яго бізнэс-мадэлі.

Сутнасьць выдавецкай дзейнасьці — распаўсюд інфармацыі і стварэньне дадатковай вартасьці кошту аб’ектам аўтарскага права. Выдавецтва, кіруючыся сваім вопытам, набывае выключнае права ў аўтара (пісьменьніка, мастака) на выдаваемыя творы, і арганізуе яго прайграваньне (выраб) і распаўсюд. Пры гэтым практыкуецца як ганарар — выплата разавага ўзнагароджаньня аўтару твора, так і роялці — выплата вызначанага дамовай працэнта ад выручкі за продаж твораў.

Беларусь

рэдагаваць

За 2013 год выдавецтвы Беларусі выдалі 11 441 найменьне кніг агульным накладам звыш 31 млн асобнікаў. Зь іх дзяржаўныя выдавецтвы выпусьцілі каля 700 (6 %) найменьняў накладам звыш 2 млн (6 %) асобнікаў, зь якіх 1/3 на беларускай мове[1]. Пры гэтым, дзяржаўныя выдавецтвы выдалі 224 найменьні кніг агульным накладам 670 000 асобнікаў па-беларуску. Міністэрства інфармацыі Беларусі вылучыла на кнігавыданьне звыш 10 млрд рублёў (1,1 млн даляраў) у 2013 годзе і каля 20 млрд рублёў (1,9 млн даляраў) — у 2014-м[2]. За 2015 год выдавецтвы Беларусі выпусьцілі каля 10 300 найменьняў брашураў і кніг агульным накладам каля 21,6 млн асобнікаў. Зь іх на беларускай мове было каля 1200 (11,6 %) найменьняў брашураў і кніг накладам каля 3,7 млн (17,2 %) асобнікаў[3]. У 2016 годзе выдавецтвы Беларусі выпусьцілі 9581 найменьне кніг накладам 23 млн асобнікаў (сярэдні наклад 2400 асобнікаў). Кнігі па-беларуску склалі 12 % выданьняў[4].

  1. ^ Перагарні старонкі ў цішы // Рэспубліка : газэта. — 4 лютага 2014. — № 5685. — ISSN 1991-5322.
  2. ^ Ніна Шчарбачэвіч. Кнігі на любы густ // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2014. — № 48 (4746). — С. 1. — ISSN 0024-4686.
  3. ^ XXIIІ Менская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 лютага 2016 г. Праверана 30 сьнежня 2021 г.
  4. ^ Аліна Саўчанка. Кірмаш кніг і падзей // Культура : газэта. — 4 лютага 2017. — № 5 (1288).