Сусьветны саюз біржаў

гандлёвая асацыяцыя Ангельшчыны, заснаваная ў кастрычніку 1961 году ў Парыжы ў якасьці Міжнароднага саюзу фондавых біржаў

Каардынаты: 51°30′52″ пн. ш. 0°5′10″ з. д. / 51.51444° пн. ш. 0.08611° з. д. / 51.51444; -0.08611

Сусьве́тны саю́з бі́ржаў — гандлёвая асацыяцыя Ангельшчыны, заснаваная ў кастрычніку 1961 году ў Парыжы (Францыя) ў якасьці Міжнароднага саюзу фондавых біржаў.

Сусьветны саюз біржаў
анг. World Federation of Exchanges
Абрэвіятура ССБ
Дата ўтварэньня 13 кастрычніка 1961 (63 гады таму)
Тып гандлёвая асацыяцыя
Юрыдычны статус таварыства з абмежаванай адказнасьцю[1]
Мэта пашырэньне ўладкаваных і прававых рынкаў каштоўных папераў
Штаб-кватэра г. Лёндан, Старая Шырокая вул., д. 125
Месцазнаходжаньне Ангельшчына
Сяброўства 70 сябраў з 53 краінаў (2019 г.)
Афіцыйныя мовы ангельская
Старшыня Урс Ругсэгер
Намесьнік Эдвард Тылі
Кіраўнік Працоўнага камітэту Вікрам Лімае[2]
Кіроўны орган Рада кіраўнікоў
Колькасьць супрацоўнікаў 15 (2019 г.)[3]
Сайт world-exchanges.org
Колішняя назва Міжнародны саюз фондавых біржаў (да 2001 году)

Са студзеня 2014 году месьціцца ў горадзе Лёндане. На 2019 год ССБ прадстаўляла звыш 200 біржаў і 50 галоўных контрагентаў узаемаразьліку, у тым ліку 70 сябраў з 53 краінаў і 29 кампаньёнаў з 26 краінаў. На біржах-удзельніцах ССБ гандлявалі паямі амаль 48 000 прадпрыемстваў агульнай рынкавай вартасьцю звыш $70,2 трлн. За 2018 год гандаль на біржах-удзельніцах склаў каля $95 трлн[4]. З кастрычніка 2016 году Сусьветны саюз біржаў выпускаў штомесячны он-лайн-часопіс «Фокус» пра будову рынкаў[5].

Кіраваньне

рэдагаваць

На 2019 год Рада кіраўнікоў ССБ налічвала 18 старшыняў біржаў, па 6 ад кожнай з 3 частак сьвету: 1) Амэрыка, 2) Азія і Ціхі акіян, 3) Афрыка, Блізкі Ўсход і Эўропа[2]. Сусьветны саюз біржаў таксама ўлучаў:

  • 5 камітэтаў — 1) агляду сяброўства, 2) кіраваньня і вылучэньня, 3) палітыкі, 4) працоўны, 5) фінансаў;
  • 10 працоўных суполак — 1) галоўных контрагентаў узаемазаліку, 2) кібэрбясьпекі, 10) кіраваньня рызыкай прадпрыемства, 7) малых і сярэдніх прадпрыемстваў, 3) разьвіцьцёвага рынку, 8) статыстыкі, 9) устойлівасьці, 6) фізычнай бясьпекі, 4) фінансавай асьветы і пісьменнасьці, 5) фінансавай тэхналёгіі[4].

Удзельнікі

рэдагаваць

На 2019 год Сусьветны саюз біржаў налічваў 70 сябраў з 53 краінаў, у тым ліку 8 з Кітаю, 6 з ЗША, 3 зь Індыі, па 2 з ААЭ, Ізраілю і Тайваню:

Таксама ў якасьці кампаньёнаў у ССБ удзельнічала 29 біржаў з 26 краінаў:

Мінуўшчына

рэдагаваць

12-13 кастрычніка 1961 году ў Лёндане (Ангельшчына) адбылася Нарада эўрапейскіх фондавых біржаў. На ёй Аб’яднаньне швайцарскіх фондавых біржаў і 8 фондавых біржаў іншых краінаў Заходняй Эўропы — Амстэрдамская (Нідэрлянды), Брусэльская (Бэльгія), Венская (Аўстрыя), Лёнданская, Люксэмбурская, Мадрыдзкая (Гішпанія), Мілянская (Італія) і Парыская (Францыя) — «вырашылі стварыць Міжнародны саюз фондавых біржаў» (МСФБ), які займеў сядзібу ў Парыжы. У студзені 1975 году старшыня Нью-Ёрскай фондавай біржы Джэймз Нідэм правёў 1-е паседжаньне Дарадчага камітэту з удзелам былых старшыняў МСФБ і кіраўніка Працоўнага камітэту для вызначэньня каштарысу і прадметаў абмеркаваньня на штогадовай сустрэчы і агульным сходзе. У 1989 годзе Дарадчы камітэт стаў засядаць тройчы на год. У 1991 годзе старшыня НЁФБ Джон Філан перайменаваў Дарадчы камітэт у Выканаўчы, у які ўлучыў старшыняў біржаў, каторыя дагэтуль ня былі старшынямі МСФБ. У склад Выканаўчага камітэту ўпершыню ўвайшлі прадстаўнікі ад біржаў па-за Эўропай. За 1990—1995 гады ў МСФБ уступілі біржы з краінаў Азіі і Ўсходняй Эўропы, дзе адбыўся пераход да рынкавай гаспадаркі. У 1995 годзе Выканаўчы камітэт стаў складацца з 14 сябраў ад 3 частак сьвету — Азіі з Акіяніяй, Амэрыкі і Эўропы з Афрыкай. Сяброўства ў камітэце перастала быць пастаянным. Старшыню МСФБ, яго намесьніка і кіраўніка Працоўнага камітэту пачалі мяняць кожныя 2 гады з разьмеркаваньнем пасадаў між 3 часткамі сьвету. У 2001 годзе Штогадовы зьезд у Мадрыдзе (Гішпанія) зьмяніў назву МСФБ на Сусьветны саюз біржаў (ССБ). Выканаўчы камітэт перайменавалі ў Раду кіраўнікоў. У кастрычніку 2002 году Агульны сход ухваліў павелічэньне складу Рады кіраўнікоў да 15 асобаў. У студзені 2014 году ССБ пераехала ў Лёндан[4].

  1. ^ Правілы і ўмовы (анг.) // Сусьветны саюз біржаў, 11 кастрычніка 2015 г. Праверана 16 траўня 2019 г.
  2. ^ а б Рада кіраўнікоў (анг.) // Сусьветны саюз біржаў, 2019 г. Праверана 16 траўня 2019 г.
  3. ^ Дружына (анг.) // Сусьветны саюз біржаў, 2019 г. Праверана 16 траўня 2019 г.
  4. ^ а б в Пра нас (анг.) // Сусьветны саюз біржаў, 2019 г. Праверана 16 траўня 2019 г.
  5. ^ Пра «Фокус» (анг.) // Часопіс «Фокус», красавік 2019 г. Праверана 16 траўня 2019 г.
  6. ^ а б Сяброўства і падзеі (поўны сьпіс сябраў і кампаньёнаў) (анг.) // Сусьветны саюз біржаў, 2019 г. Праверана 16 траўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць