Біржа Атэнаў

фондавая біржа Грэцыі, заснаваная ў 1876 годзе

Каардынаты: 37°59′27″ пн. ш. 23°42′12″ у. д. / 37.99083° пн. ш. 23.70333° у. д. / 37.99083; 23.70333

«Бі́ржа Атэ́наў» («БА») — фондавая біржа Грэцыі, заснаваная ў 1876 годзе.

«Біржа Атэнаў»
грэц. Χρηματιστήριο Αθηνών
Тып фондавая
Разьмяшчэньне Атэны, Грэцыя
Заснаваная 1876 (148 гадоў таму)
Ключавыя асобы Георгі Ганцынікалаў, Сакрат Лазарыдзіс[1]
Валюта эўра
Колькасьць лістынгаў 163 (2021 год)[2]
РынКап 58,92 млрд эўра (19 красавіка 2021 г.)
Аб'ём 16,6 млрд эўра (2019 год)[3]
Індэксы 6 (2021 год)
Сайт athexgroup.gr

На 2021 год месьцілася ў Цэнтральнай частцы Атэнаў на Атэнскім праспэкце, д. 110[4]. Холдынг «Біржа Атэнаў» меў 2 дачынныя прадпрыемствы: «Прадпрыемства клірынгу зьдзелак Біржы Атэнаў» і «Грэцкі цэнтральны дэпазытарый каштоўных папераў»[5].

На 2021 год «Біржа Атэнаў» вылічала 6 асноўных індэксаў: Агульны, Сярэдняй капіталізацыі, Малой капіталізацыі, Рынкавы, Міжнародны і Фундамэнтальны[6].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1876 годзе заснавалі «Фондавую біржу Атэнаў» («ФБА»). У 1918 годзе «ФБА» пераўтварылі ў юрыдычную асобу. У 1934 годзе біржу перанесьлі на вуліцу Сафокла. У 1988 годзе брокераў як фізычных асобаў замянілі ўстановамі. У 1991 годзе на «ФБА» ўкаранілі электронную сыстэму гандлю, якая замяніла выкрык-адказ. У лютым 1991 году стварылі «Цэнтральны дэпазыторый каштоўных папераў» («ЦДКП»), які з 1994 году стаў выдаваць выпіскі на акцыі. У 1995 году «ФБА» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства, уласьнікам якога быў урад Грэцыі. У 1997 годзе ўрад Грэцыі прадаў прадаў 39,67 % паёў біржы, у 1998-м прадалі яшчэ 12 % паёў «ФБА». У 1999 годзе ва ўрада Грэцыі засталося 47,7 % паёў «Фондавай біржы Атэнаў». Таксама ў 1999 годзе папяровыя дэпазытарныя выпіскі замянілі электроннымі запісамі ў Сыстэме нематэрыяльных загалоўкаў (СНЗ). У сакавіку 2000 году АТ «ФБА» пераўтварылі ў холдынг «Грэцкія біржы», якому падпарадкавалі «Біржу вытворнікаў Атэнаў» («БВА»), адчыненую ў жніўні 1999 году. У жніўні 2000 году паі АТ «Грэцкія біржы» разьмясьцілі на «Фондавай біржы Атэнаў». У красавіку 2001 году зачынілі пляцоўку «ФБА» па вуліцы Сафокла, д. 10. У верасьні 2002 году АТ «Грэцкія біржы» перайменавалі ў «Біржу Атэнаў» па зьліцьці «ФБА» і «БВА». У чэрвені 2003 году ўрад Грэцыі прадаў рэшту сваіх паёў на біржы 7 банкам. Адначасна ўтварылі Камісію рынку капіталу Грэцыі, якая стала наглядаць за біржай[7].

У лютым 2004 году «Біржа Атэнаў» выкупіла да 100 % паі ў сваіх дачынных прадпрыемствах «ЦДКП» і «Прадпрыемства клірынгу зьдзелак з вытворнікамі». У сакавіку 2005 году дачыннае АТ «Распрацоўка сыстэмаў і падтрымка рынку капіталу» («РСПРК») паглынула абодва прадпрыемствы. 30 кастрычніка 2006 году запусьцілі Агульную плятформу гандлю і клірынгу з «Фондавай біржай Кіпру» (Нікасія). У лістападзе 2006 году «Біржу Атэнаў» перайменавалі ў АТ «Грэцкія біржы» па зьліцьці з дачынным АТ «РСПРК». Цягам ліпеня—сьнежня 2007 году службы біржы перамясьцілі з вуліцы Сафокла, д. 10 у новы будынак па Атэнскім праспэкце, д. 110. У студзені 2008 году пачалі гандляваць 1-м біржавым узаемным фондам. У лютым 2008 году запрацаваў Альтэрнатыўны рынак, на якім да канца году сталі гандляваць паямі 9 прадпрыемстваў. У чэрвені 2008 году кіраўніка «Грэцкіх біржаў» Сьпіраса Капралоса абралі старшынёй Саюзу эўрапейскіх фондавых біржаў на 2 гады[7].

У 2019 годзе абарачэньне «Біржы Атэнаў» вырасла да 33,368 млн эўра, а чысты прыбытак падвоіўся да 6,080 млн эўра[3].

  1. ^ Кіраўнічая рада (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  2. ^ Акцыі (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  3. ^ а б Справаздача за 2019 год (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», травень 2020 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  4. ^ Кантакт (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  5. ^ Дачынныя прадпрыемствы (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  6. ^ Індэксы (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  7. ^ а б Гістарычны агляд (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Навіны і падзеі (грэцк.) // Холдынг «Біржа Атэнаў», 19 красавіка 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.