Лёнданская фондавая біржа
Лёнданская фондавая біржа — біржа Ангельшчыны, заснаваная ў студзені 1571 году ў якасьці Лёнданскай каралеўскай біржы.
Лёнданская фондавая біржа | |
анг. London Stock Exchange | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Лёндан, Ангельшчына |
Заснаваная | 23 студзеня 1571 (453 гады таму) |
Уладар | Холдынг «Лёнданская фондавая біржа» |
Ключавыя асобы |
Дэвід Швімэр (генэральны дырэктар), Дональд Робэрт (старшыня)[1] |
Валюта | фунт стэрлінгаў |
Колькасьць лістынгаў | 1911 (верасень 2023 г.) |
РынКап | 4,806 трлн фунтаў (верасень 2023 г.) |
Індэксы | «ФЧФБ 100», «ФЧФБ 250» |
Сайт | londonstockexchange.com |
На 2023 год улучала Рынак альтэрнатыўных укладаньняў (РАУ) і гандлёвую пляцоўку «Біруза»[2]. Ладзіла гандаль паямі 1431 брытанскага прадпрыемства (75 %) і дэпазытарнымі расьпіскамі 480 замежных прадпрыемстваў. Сярод 13 184 выпускаў аблігацыяў са 102 краінаў 50 % былі брытанскімі (6572). Рынкавая капіталізацыя складала 4,806 трлн фунтаў стэрлінгаў, зь якой 50 % прыпадала на брытанскія прадпрыемствы (2,398 трлн фунтаў). Сярэднядзённы абсяг гандлю складаў 656 млн фунтаў. Агулам на біржы абарачалася 2176 біржавыя каштоўныя паперы[3]. Біржа месьцілася ў горадзе Лёндане на плошчы Айца нашага, д. 10 (акруга Замак Бэйнард)[4].
Індэксы
рэдагавацьНа 2023 год Лёнданская фондавая біржа мела 21 «Фінансава-часавы фондавы біржавы індэкс» («ФЧФБ»)[5].
- 7 індэксаў унутрыдзённага вылічэньня:
- «ФЧФБ 100». Запушчаны 3 студзеня 1984 году. Складаўся з паёў 100 найбольшых прадпрыемстваў на біржы. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 1,969 трлн фунтаў стэрлінгаў. Склад індэксу і долі прадпрыемстваў пераглядалі 4 разы на год у сакавіку, чэрвені, верасьні і сьнежні[6].
- «ФЧФБ 250». Запушчаны 12 кастрычніка 1992 году. Складаўся з паёў ад 101-га да 250-га найбольшых прадпрыемстваў на біржы. Яго значэньне абнародавалі кожную хвіліну. На 1 верасьня 2023 году рынкавая капіталізацыя складала 323,245 млрд фунтаў стэрлінгаў[7].
- «ФЧФБ 350». Запушчаны 30 сьнежня 1983 году. Складаўся з паёў 350 найбольшых прадпрыемстваў на біржы. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 2,292 трлн фунтаў стэрлінгаў[8].
- «ФЧФБ Усепаёвы». Запушчаны 26 лістапада 1962 году. Складаўся з паёў 576 найбольшых прадпрыемстваў на біржы, што складалі 98 % рынкавай капіталізацыі ўсіх паёў на біржы. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 2,345 трлн фунтаў стэрлінгаў[9].
- «ФЧФБ РАУ Брыт 50». Запушчаны 16 траўня 2005 году. Складаўся з паёў 51 найбольшага прадпрыемства Брытаніі на Рынку альтэрнатыўных укладаньняў (РАУ), што ўлучаў меншыя прадпрыемствы. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 22,012 млрд фунтаў стэрлінгаў[10].
- «ФЧФБ РАУ 100». Запушчаны 16 траўня 2005 году. Складаўся з паёў 101 найбольшага прадпрыемства на Рынку альтэрнатыўных укладаньняў. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 38,225 млрд фунтаў стэрлінгаў[11].
- «ФЧФБ РАУ Брыт 50». Запушчаны ў 1997 годзе. Складаўся з паёў 711 прадпрыемстваў на Рынку альтэрнатыўных укладаньняў. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 55,019 млрд фунтаў стэрлінгаў[12].
- 5 індэксаў з вылічэньнем на канец дня: «ФЧФБ Cяр 250 (без ІТ)», «ФЧФБ 350 Высокапрыбытковы», «ФЧФБ 350 Нізкапрыбытковы», «ФЧФБ 350 (без ІТ)» і «ФЧФБ Усепаёвы (без ІТ)».
- 5 індэксаў заказу раздробных аблігацыяў (ЗРА):
- «ФЧФБ ЗРА». Улучаў аблігацыі прадпрыемстваў. Перавылічаўся паводле складнікаў і іх доляў кожны квартал у сакавіку, чэрвені, верасьні і сьнежні. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць 80,63 пунктаў[13].
- «ФЧФБ ЗРА Фінансавы». Улучаў аблігацыі банкаў і страхаўнікоў. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць 84,45 пунктаў[14].
- «ФЧФБ ЗРА Нефінансавы». Улучаў аблігацыі нефінансавых прадпрыемстваў. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць 77,74 пунктаў[15].
- «ФЧФБ ЗРА да 5 гадоў да пагашэньня». Улучаў аблігацыі прадпрыемстваў, да пагашэньня якіх заставалася менш за 5 гадоў. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць 69,76 пунктаў[16].
- «ФЧФБ ЗРА звыш 5 гадоў да пагашэньня». Улучаў аблігацыі прадпрыемстваў, да пагашэньня якіх заставалася звыш 5 гадоў. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць 88 пунктаў[17].
- 4 індэксы навакольна-грамадзкай накіраванасьці:
- «ФЧФБ для Дабра Брыт». Запушчаны 30 ліпеня 2001 году. Складаўся з паёў 217 брытанскіх прадпрыемстваў, якія спрыялі дасягненьню Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН. Яго складнікі і іх долі перавылічалі кожны квартал у сакавіку, чэрвені, верасьні і сьнежні. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 1,78 трлн фунтаў стэрлінгаў[18].
- «ФЧФБ для Дабра ЗША». Запушчаны 11 лістапада 2001 году. Складаўся з паёў 270 прадпрыемстваў ЗША, якія спрыялі дасягненьню Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 22,468 трлн фунтаў[19].
- «ФЧФБ для Дабра Сусьветны». Запушчаны 11 лістапада 2001 году. Складаўся з паёў 270 прадпрыемстваў ЗША, якія спрыялі дасягненьню Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН. На 1 верасьня 2023 году меў вартасьць у 12 404 пункты[20].
- «ФЧФБ для Дабра Эўропы». Запушчаны 30 ліпеня 2001 году. Складаўся з паёў 389 прадпрыемстваў Эўропы, якія спрыялі дасягненьню Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН. На 1 верасьня 2023 году яго рынкавая капіталізацыя складала 8,031 трлн фунтаў[21].
Аблігацыі і фонды
рэдагавацьНа 2023 год Лёнданская фондавая біржа ладзіла 70 % другаснага гандлю аблігацыямі ў сьвеце[22]. На Рынку міжнародных каштоўных папераў (РМКП) прадавалі забясьпечаныя сродкамі, канвэртаваныя, вытворныя, страхавальныя і паручаныя ўрадамі аблігацыі, а таксама са спрошчаным раскрыцьцём[23]. На біржы разьмясьцілі аблігацыі ў 47 валютах зь 90 краінаў[24]. Агулам гандлявамі 470 выпускамі замежных аблігацыяў на 1 трлн фунтаў, якія ў 70 валютах выпусьцілі 30 дзяржаваў і міжурадавых арганізацыяў[25].
Гандаль больш як 13 000 выпускамі аблігацыяў падтрымлівалі больш за 50 рынкаўтваральнікаў[26]. Зь лютага 2010 году дзейнічала Кніга заказу раздробных аблігацыяў (ЗРА). Выпуск такіх аблігацыяў мог складаць ад 20 да 300 млн фунтаў. Вартасьць адной аблігацыі мела складаць прынамсі 100 фунтаў пры ўмове іх куплі прынамсі на 2000 фунтаў[27]. Кніга заказу каштоўных папераў цьвёрдага даходу (ЗКПЦД) дазваляла гандляваць аблігацыямі ў фунтах, далярах і эўра, у тым ліку пазабіржавымі праз шматбаковую гандлёвую пляцоўку. Разьлікі пераважна праводзіў мясцовы «Беззасьведчвальны рэестар электроннага пераводу паёў», а таксама яго матчын банк «Эўраклір» (Бэльгія) і «Клірстрым» (Люксэмбург)[28].
На 2023 год 48 эмітэнтаў выпусьцілі звыш 2100 біржавых каштоўных папераў, сярод якіх каля 400 належалі да біржавых фондаў навакольна-грамадзкай накіраванасьці[29]. Каля 950 біржавых папераў належалі да біржавых тавараў у выглядзе каштоўных папераў на сыравіну і валюту, а таксама да біржавых знакаў на сыравіну. Іх абарачэньне падтрымлівалі 18 рынкаўтваральнікаў[30]. Звыш 450 інвэстыцыйных фондаў мелі капіталізацыю звыш 320 млрд даляраў ЗША[31]. Таксама на біржы гандлявалі паямі звыш 50 інвэстыцыйных трэстаў нерухомасьці з капіталізаваньнем звыш 70 млрд даляраў. Іх укладаньні мелі на 75 % складацца зь нерухомасьці ў галіне прамысловасьці, жытла, офісаў, крамаў і гасьцініцаў[32].
Замежныя каштоўныя паперы
рэдагавацьНа 2023 год Лёнданская фондавая біржа мела кантрольны пакет паёў агульнаэўрапейскай гандлёвай пляцоўкі «Біруза», што дазваляла гандляваць 4500 каштоўнымі паперамі ў 20 краінах, у тым ліку ў Швайцарыі, паямі ў ЗША, дэпазытарным расьпіскамі з кнігі міжнародных заказаў, біржавымі фондамі і эўрапейскімі пераважнымі правамі[33]. На самой ЛФБ гандлявалі дэпазытарнымі расьпіскамі з больш як 30 краінаў, у тым ліку Азіі і Ўсходняй Эўропы[34].
Сяброўства і гандаль
рэдагавацьНа 2023 год Лёнданская фондавая біржа дазваляла брокерскім прадпрыемствам Вялікабрытаніі, а таксама Швайцарыі, Эўрапейскай эканамічнай прасторы, што ўлучала Эўразьвяз, Ісьляндыю, Ліхтэнштайн і Нарвэгію. У Азіі доступ да ЛФБ мелі брокеры з Дубаю (ААЭ), Ганконгу (Кітай) і Сынгапуру. Сярод звыш 300 брокераў на біржы былі банкі, рынкаўтваральнікі і гандляры нерухомасьцю[35].
«Служба электроннага гандлю фондавай біржы» («СЭГФБ») дазваляла гандляваць паямі зь «Фінансава-часавага фондавага біржавога Ўсепаёвага індэксу» унутрыдзённага вылічэньня, паямі біржавых фондаў і аблігацыямі, плыннымі паямі Рынку альтэрнатыўных укладаньняў і Ірляндыі[36]. Менш плыннымі каштоўнымі паперамі дазваляла гандляваць «СЭГФБ: каціроўкі і перакрыжаваньні», адкрыцьцё аўкцыёнаў у якой адбывалася а 8-й, 9-й, 11-й, 14-й гадзінах і а 16:35[37].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1571 годзе заснавалі Лёнданскую фондавую біржу[38]. У 1698 годзе Джон Кастынг пачаў рэгулярна абнародаваць сьпіс цэнаў на валюты, паі і сыравіну ў лёнданскай кавярні Джонатана. Сьпіс улучаў цэны на золата, дукаты, срэбраныя статэры і восьмыя часткі гішпанскага даляра. У 1773 годзе фондавую біржу перанесьлі новы клюб Джонатана на завулку Сўітынга. Гандлёвы пакой месьціўся на 2-м паверсе, а кавярня — на 1-м. У 1802 годзе ў Капэльскім двары зьвялі новы будынак побач з баксэрскай заляй Мэндосы. Вакол галоўнай залі абсталявалі галерэю зь пісьмовымі сталамі і кніжнымі шафамі. Клеркі скідвалі кнігі ўніз на запыт брокераў[39].
У 1812 годзе выдалі «Першую кнігу правілаў», што акрэсьлівала гандлёвыя разьлікі і Неплатаздольнасьць. На біржы забаранілі футбольныя мячы і фаервэркі. У 1840 годзе на біржы ўсталявалі тэлеграфную машыну. У выніку тэрмін перадачы цэнаў на Нью-Ёрскую фондавую біржу ў ЗША праз Атлянтычны акіян скарацілі з 16 дзён да 20 хвілінаў у 1866 годзе. У 1872 годзе ўкаранілі стужкавую машыну зь цікерамі для імгненнай перадачы зьвестак пра цэны. У 1880 годзе перайшлі да выкарыстаньня тэлефона[39].
У 1914 годзе біржа скасавала каля 1/4 брытанскіх замежных каштоўных папераў для фінансаваньня войска падчас Першай сусьветнай вайны. У 1923 годзе Гербавая калегія надала біржы герб і дэвіз «Слова — маё абавязаньне». У 1945 годзе падчас Другой сусьветнай вайны ў біржу патрапіла ракета «В2». У 1970 годзе ўвялі Сыстэму адлюстраваньня рынкавых цэнаў, якая дала брокерам доступ да цэнаў на больш як 700 каштоўных папераў у рэальным часе. У 1972 годзе біржу перамясьцілі на Старую Шырокую вуліцу, д. 125. Вежа фондавай біржы вышынёй 100 мэтраў налічвала 26 паверхаў[39].
У 1984 годзе брытанскі ўрад разьмясьціў на біржы 50,2 % паёў «Брытанскага тэлекаму» за 4 млрд фунтаў стэрлінгаў, што зрабіла прадпрыемства найбольшым паводле вартасьці на Лёнданскай фондавай біржы. Таксама ў 1984 годзе запусьцілі «Фінансава-часавы фондавы біржавы індэкс 100» («ФЧФБ 100»), які ўлучыў паі 100 найбольшых прадпрыемстваў паводле рынкавай капіталізацыі. У 1986 годзе перайшлі на кампутарызаваны гандаль замест гандлю на ямападобным паверсе. Гэта прывяло да «вялікага выбуху» ў абсягу гандлёвай дзейнасьці[39].
У 1995 годзе запусьцілі Рынак альтэрнатыўных укладаньняў (РАУ), які ахапіў 10 малых прадпрыемстваў. У 1997 годзе ўкаранілі Службы электроннага гандлю фондавый біржы (СЭГФБ), што дазволіла саматужна супастаўляць гандлёвыя заказы. У 2004 годзе Лёнданскую фондавую біржу перанесьлі на плошчу Айца нашага, д. 10, што каля сабора сьвятога Пятра. У 2007 годзе Лёнданская фондавая біржа і Італьянская біржа (Мілян) зьліліся ў холдынг «Лёнданская фондавая біржа»[39]. У чэрвені 2014 году Лёнданская фондавая біржа і «Будаўнічы банк Кітаю» заключылі дамову пра гандаль кітайскімі юанямі са стварэньнем асяродку разьлікаў у Лёндане[40]. У 2015 годзе запусьцілі разьдзел зялёных аблігацыяў. У 2017 годзе ўтварылі Рынак міжнародных каштоўных папераў (РМКП), на якім за 2 гады разьмясьцілі 100 выпускаў аблігацыяў. У 2019 годзе запусьцілі Шанхайска-лёнданскае фондавае лучво, што дазволіла ўзаемна разьмяшчаць дэпазытарныя расьпіскі на рынках адно аднаго. За 2021 год на ЛФБ разьмясьцілі паі звыш 120 прадпрыемстваў, што было найбольшым лікам за ўвесь час[39].
Беларусь
рэдагаваць1 верасьня 2009 году брытанскі амбасадар у Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс адзначыў, што Лёнданская фондавая біржа замовіла распрацоўку апраграмаваньня ў Беларусі[41]. У чэрвені 2020 году ўрад Беларусі ўпершыню разьмясьціў на Лёнданскай фондавай біржы аблігацыі на 1,25 млрд даляраў (930 млн фунтаў)[42].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рада кіраўнікоў (анг.) // Холдынг «Лёнданская фондавая біржа», 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Хто мы (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Адкрыйце (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Усе індэксы (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ 100» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ 250» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ 350» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Усепаёвы» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ РАУ Брыт 50» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ РАУ Брыт 50» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ РАУ Брыт 50» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ індэкс ЗРА» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Фінансавы індэкс ЗРА» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Нефінансавы індэкс ЗРА» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Фінансавы індэкс ЗРА» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Фінансавы індэкс ЗРА» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ індэкс для Дабра Брыт» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ індэкс для Дабра ЗША» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ Сусьветны індэкс для Дабра» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «ФЧФБ індэкс для Дабра Эўропы» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 1 верасьня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Доўг (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Як прымаюць каштоўныя паперы на РМКП (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Нашыя вырабы (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Сувэрэнныя, наддзяржаўныя і пасярэдніцкія эмітэнты (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Гандаль даўгамі (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Кніга заказу раздробных аблігацыяў (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Кніга заказу каштоўных папераў цьвёрдага даходу (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Біржавыя прадукты (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Біржавыя тавары і знакі (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Інвэстыцыйныя фонды (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Інвэстыцыйныя трэсты нерухомасьці (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «Біруза» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Кніга міжнародных заказаў (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Сяброўства (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «Служба электроннага гандлю фондавай біржы» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ «СЭГФБ: каціроўкі і перакрыжаваньні» (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Вялікабрытанія (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ а б в г д е Нашая гісторыя (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Вялікабрытанія і Кітай падпісалі пагадненьні на $ 24 млрд // Газэта «Наша ніва», 18 чэрвеня 2014 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Найджэл Гулд-Дэвіс: «Я палюбіў Беларусь» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 верасьня 2009 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- ^ Беларусы-эмігранты заклікалі Лёнданскую фондавую біржу выключыць з абарачэньня беларускія аблігацыі на 1 млрд фунтаў стэрлінгаў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 2 верасьня 2020 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (анг.) // Лёнданская фондавая біржа, 25 жніўня 2023 г. Праверана 2 верасьня 2023 г.
- Лёнданская фондавая біржа // Беларускае радыё «Рацыя», 10 чэрвеня 2019 г. Праверана 3 верасьня 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |