Абіджан
Абіджа́н (па-француску: Abidjan) — горад у Кот д’Івуары і, фактычна, ейная эканамічная сталіца. Паводле стану на 2021 год насельніцтва гораду складала 6,3 мільёнаў жыхароў[2], што фармуе прыкладна 21,5% ад агульнага насельніцтва краіны, што робіць яго шостым паводле велічыні горадам у Афрыцы, пасьля Лагаса, Каіру, Кіншасы, Дар-эс-Саламу і Яганэсбургу. Зьяўляючыся адным з цэнтраў Заходняй Афрыкі, Абіджан характарызуецца высокім узроўнем індустрыялізацыі і урбанізацыі. Гэта таксама адзін з самых густанаселеных францускамоўных гарадоў у сьвеце. Горад хутка павялічваўся пасьля будаўніцтва новай прыстані ў 1931 годзе, а затым абвяшчэньнем места сталіцай тагачаснай калёніі ў 1933 годзе. Абіджан стаўся сталіцай Кот д’Івуару па здабыцьці незалежнасьці ад Францыі ў 1960 годзе. У 1983 годзе горад Ямусукра быў прызначаны афіцыйнай палітычнай сталіцай краіны. Тым ня менш, Абіджан лічыцца эканамічнай сталіцай праз свой памер і эканамічную моц. Таксама амаль усе палітычныя інстытуцыі і замежныя амбасады працягваюць месьціцца ў Абіджане.
Абіджан | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1898 | ||||
Краіна: | Кот д’Івуар | ||||
Дэпартамэнт: | Абіджан | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 18 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 00225 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 5°20′11″ пн. ш. 4°1′36″ з. д. / 5.33639° пн. ш. 4.02667° з. д.Каардынаты: 5°20′11″ пн. ш. 4°1′36″ з. д. / 5.33639° пн. ш. 4.02667° з. д. | ||||
Абіджан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.abidjan.district.ci/ |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://plan.gouv.ci/assets/fichier/RGPH2021-RESULTATS-GLOBAUX-VF.pdf
- ^ «RGPH 2021 Résultats globaux». Institut National de la Statistique de Côte d’Ivoire.