Габаронэ
Габаронэ — сталіца і самы вялікі горад Батсваны, адначасова сталіца Паўднёва-ўсходняй акругі. Колькасьць жыхароў 208 тыс. чалавек. Назва паходзіць ад імя мясцовага кіраўніка XIX стагодзьдзя.
Габаронэ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1965 | ||||
Горад з: | 1966 | ||||
Краіна: | Батсвана | ||||
Акруга: | Паўднёва-ўсходняя | ||||
Плошча: | 169 км² | ||||
Вышыня: | 1014 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 231 626 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1370,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 00267 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 24°39′25″ пд. ш. 25°54′31″ у. д. / 24.65694° пд. ш. 25.90861° у. д.Каардынаты: 24°39′25″ пд. ш. 25°54′31″ у. д. / 24.65694° пд. ш. 25.90861° у. д. | ||||
Габаронэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.gov.bw/en/Ministries--Authorities/Local-Authorities/Gaborone-City-Council |
Горад Габаронэ атрымаў статус сталіцы замест Мафэкінга, былой сталіцы Бэчуалэнду. Горад разьмешчаны на вышыні 1100 м. Сярэдняя тэмпэратура студзеня 12°С, ліпеня 24°С. Штогод выпадае 500 мм ападкаў.
Горад мае выцягнуты выгляд з поўначы на поўдзень уздоўж чыгункі. З захаду на ўсход яго перасякае бульвар, які злучае вакзал з аэрапортам.
Новая сталіца вырасла на месцы невялікага паселішча за тры гады. Былі пабудаваны ўрадавыя ўстановы, электрастанцыя, бальніца, школы і г. д.
У наш час Габаронэ адзін з самых хутка разьвіваючыхся гарадоў Афрыкі.