Вольга Нарушэвіч
Во́льга Нарушэ́віч (дзявочае Воўк-Левановіч; нар. ў 1924, м. Мядзьведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі. З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгіньні Каранеўскай.
Вольга Нарушэвіч | |
Дата нараджэньня | 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | невядома |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Беларускі культурна-грамадзкі клюб |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучалася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай мэдычнай школе, на эміграцыі студыявала фармацэўтыку ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). У 1952 годзе сьледам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сыднэі пабралася шлюбам з інжынэрам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сыднэю. Сяброўка Беларускага Культурна-Грамадзкага Клюбу. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставаў. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданьні й розныя грамадзкія ініцыятывы.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.