Мойшэ Кульбак

беларускі габрэйскі пісьменьнік

Мо́йшэ Ку́льбак, Майсе́й Ку́льбак (ід. משה קולבאַק; 20 сакавіка 1896, Смаргонь Ашмянскага павету Віленскай губэрні — 29 кастрычніка 1938, Менск, БССР) — беларуска-габрэйскі паэт, пісьменьнік, перакладнік. Вядомы перадусім сваімі раманамі «Зэлмэняне», «Мэсія з роду Эфраіма», «Панядзелак» і паэмамі «Райсн», «Вільня». Раман Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне» або «Зэльманцы» стаў клясыкай літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах[3]. Пісаў пераважна на мове ідыш, але ў пачатку творчасьці спрабаў пісаць і на іўрыце.

Мойшэ Кульбак
на ідышы: משה קולבאַק
Мойшэ Кульбак, фота 1928 году
Мойшэ Кульбак, фота 1928 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1896(1896-03-20)[1]
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[1] (41 год)
Пахаваны
  • невядома
Бацькі Саламон Кульбак
Сіма Кульбак
Жонка Зэльда Барысаўна Кульбак (1897—1973)
Дзеці Элі Кульбак, Рая Кульбак
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, драматург, перакладнік
Гады творчасьці 1916—1937
Мова ідыш[2] і іўрыт
Значныя творы Зэлмэняне
Райсн
Вільня
Мэсія з роду Эфраіма
Панядзелак
Бойтра
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства і маладосьць

рэдагаваць
 
Памятная дошка ў Вільні на будынку дому, дзе жыў Мойшэ Кульбак

Нарадзіўся 20 сакавіка 1896 году ў Смаргоні ў сям’і служачага (прыказчыка ў лесагандлёвым прадпрыемстве) Саламона й Сімы Кульбакаў. Іўрыцкія крыніцы падаюць дату нараджэньня пісьменьніка 5 красавіка 1896 году, на зыходзе сьвята Песах і вясновага раўнадзенства[4]. Бацька Мойшэ, Саламон Кульбак, паходзіў з сям’і рамесьнікаў і быў наймалодшым сярод сямнаццаці братоў[5]. У дзяцінстве Мойшэ Кульбак часта наведваў свайго дзядулю ў Кабыльніку й потым у адным зь вершаў апісаў мястэчка. Навучаўся ў габрэйска-расейскай народнай школе, па вечарах ў рэфармаваным хэдары, пасьля — у Валожынскім, Сьвянцянскім і Мірскім ешыботах (1909—1914). Здаў экстэрнам экзамэн на званьне настаўніка, працаваў выхавацелем у сірочым доме Коўны, настаўнікам у школах і гімназыях Смаргоні, Менску, Вільні. У 1918 годзе жыў у Менску, дзе быў лектарам на габрэйскіх настаўніцкіх курсах, у пачатку 1919 году выехаў у Вільню. У Вільні, дзе ён працаў настаўнікам, у 1920 годзе адбыўся вялякі творчы дэбют (дагэтуль паэт апублікаў толькі верш Зорачкі) маладога пісьменьніка томам пазэыі Шірім (на ідышы: שירים, Вершы), пасьля чаго паэт хутка стаў узнаваны ў віленскім літаратурным асяродку. У 1920—1923 гадах жыў і працаваў суфлёрам у Бэрліне. У 1923 годзе вярнуўся ў Вільню. У 1923—1928 гадах жыў у Вільні, дзе ў 1927 годзе яго абралі старшынёй «габрэйскага ПЭН-клюба»[6]. У Вільні Кульбак працаў настаўнікам літаратуры ў габрэйскай гімназыі і Габрэйскай Настаўніцкай Сэмінарыі. У Вільні паэт напісаў аднаіменную паэму.

Вяртаньне ў Менск

рэдагаваць

У кастрычнік 1928 году Мойшэ Кульбак вырашыў вярнуцца ў Менск. 19 кастрычніка 1928 году Мойшэ Кульбак купіў квіток на ранішні цягнік Вільня-Менск і ўвечары быў ужо ў Менску, які сустрэў паэта ранішнім сьнегам[7]. Віленская ґазэта «Vilner Tog» («Віленскі дзень») так пісала пра пераезд паэта зь Вільні ў Менск:

  «Вільня губляе натхнёнага паэта, які апяваў прыроду Літвы, і асабліва Вільні, у чароўных вершах і паэмах. Паэма Кульбака «Вільня» — самы глыбокі й прыгожы твор пра наша места».  

21 кастрычніка 1928 году ў менскай ґазэце «Звязда» было апублікавана кароткае паведамленьне аб прыезьдзе Кульбака ў Менск:

  «У Менск прыехаў з Вільні вядомы яўрэйскі паэта Кульбак. Пісьменьнік застаецца на сталай рабоце ў СССР»[8][9].  

У Менску Мойшэ Кульбак працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх пэрыядычных выданьняў, у габрэйскім сэктары АН БССР. Сябра Саюза пісьменьнікаў БССР з 1934 году[10]. Быў супрацоўнікам розных выданьняў на ідыш Акадэміі Навук БССР. У 1934—1937 гадах — чалец рэдакцыі габрэйскага часопіса «Штэрн»[11].

У 1937 годзе арыштаваны[12]. Расстраляны ўначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 15 сьнежня 1956 году. Асабовая справа № 8179-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Жонка Зэльда Кульбак (1897—1973), настаўніца сярэдняй школы, была арыштаваная 5 лістапада 1937 году ў Менску. 28 лістапада асобнай нарадай пры НКУС асуджаная як «член сям’і ворага народу» да 8 гадоў працоўна-папраўчых лягераў і этапаваная праз Воршу ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы НКУС Казаскай ССР. Вызваленая 5 лістапада 1945 году.

Дзеці Ілья і Рая. Ілья (Элі) загінуў ад рук нацыстаў у 1942 годзе ў мястэчку Лапічы Магілёўскай вобласьці. Рая (Раіса) Кульбак-Шавель жыве ў Ізраілі[13].

Творчасць

рэдагаваць
 
Чыставы рукапіс паэмы Rajsn, якую Кульбак даслаў для публікацыі ў часопісе Di cukunft.
 
Анатоль Наліваеў. «Мошэ Кульбак». 1984.
 
З жонкай і сынам у 1930 годзе
 
Мойшэ Кульбак у 1936 годзе

Спачатку пісаў вершы на іўрыце, але неўзабаве перайшоў на ідыш. Друкавацца пачаў восеньню 1916 году, першая публікацыя — верш «Зорачка» («Штэрндл»), які хутка атрымаў папулярнасьць як народная песня. Аўтар зборнікаў «Вершы» (Вільня, 1920), «Новыя вершы» (Варшава, 1922), «Паэмы і вершы» (Мінск, 1929), раманаў «Мэсія сын Эфраіма» (Бэрлін, 1924), «Панядзелак» (Варшава, 1926). Для дзяцей напісаў казку «Вецер, які гняваўся» (Вільня, 1921).

Аўтар драмы «Якаў Франк» (Вільня, 1923), п’ес «Разбойнік Бойтра» (была надрукавана ў менскім часопісе «Штэрн» у 1936 годзе, пастаўлена Маскоўскім дзяржаўным габрэйскім тэатрам у тым жа годзе, Беларускім дзяржаўным габрэйскім тэатрам у 1937 годзе, габрэйскім драматычным калектывам Віленскага дома культуры прафсаюзаў у 1961 годзе[14], а тэль-авіўскім Камэрным тэатрам — у 1996 годзе; перакладзена на беларускую мову Фэліксам Баторыным пад назвай «Бойтра», 2014[15]), «Бэньямін Магідаў» (рыхтавалася да пастаноўкі ў 1937 годзе; рукапіс страчаны пасля арышту аўтара).

Пераклаў на мову ідыш паасобныя вершы Янкі Купалы[16], Якуба Коласа, п’есу Мікалая Гогаля «Рэвізор» (1933), зрабіў літаратурную апрацоўку перакладу на ідыш рамана Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь(ru)» (1937). Разам з З. Вітэнзонам падрыхтаваў да друку (пераклаў на ідыш асобныя творы, выступіў у якасьці ўкладальніка) зборнік «Рэвалюцыйныя навэлы» (1931).

Паэт і пэдагог Рыгор Рэлес лічыў, што на творчасьць Мойшэ Кульбака, асабліва на п’есу «Бойтра», пэўны ўплыў аказала творчасьць Янкі Купалы[15].

Збор твораў Мойшэ Кульбака ў 1929 годзе быў выдадзены ў Вільні ў 3 тамах. У Менску выйшлі «Вершы і паэмы» (1929), раман «Зэлмэняне» (кн. 1, 1931; кн. 2, 1935; пазьней выходзіў у перакладах на беларускую, расейскую, ангельскую, нямецкую, францускую), паэма «Дзісенскі Чайлд-Гарольд» (1933), «Выбранае» (1934), у Маскве — зборнік вершаў і паэм «Чалавек добры» (1979). Творы Мойшэ Кульбака на ідышы і ў перакладах выдаваліся таксама ў Аргентыне, ЗША, Ізраілі, Францыі і іншых краінах.

У пачатку творчасьці творы Кульбака зьмяшчаюць ідылічныя матывы, на зьмену ім прыходзяць адзначаныя пячаткай «чырвонага часу» урбаністычныя карціны зь некалькі сюрэалістычнымі вобразамі вясковых габрэяў, арганічна зьвязаных з прыродай краю. Пазьней піша шэраг гістарычных твораў зь філязафічным падтэкстам (раман «Машыёх бэн Эфраім» («Мэсія сын Эфраіма»), 1924), у якіх гістарычныя й бытавыя рэаліі пафарбаваны ў фантастычныя тоны з элемэнтамі габрэйскага містыцызму, фальклёрнымі матывамі й экспрэсыяністычным гратэскам. Проза Кульбака, якая ўвабрала найноўшыя павевы заходнеэўрапэйскай філязофіі й літаратуры, зь ягонай мовай, рафінаванай, але трывала зьвязанай з народнай прамовай, так і не змагла арганічна ўвайсьці ў савецкую літаратуру.

Шлоймэ Бэліс у 1980 годзе так узгадваў пра Мойшэ Кульбака:

  Толькі ён зьяўляўся на парозе - ён адразу станавіўся пераможцам. Чытаньне Кульбака! Гэта быў канцэрт! Велізарнае мастацкае задавальненьне! Гіпнатычны сэанс! Ён набіраў поўныя грудзі паветра й зацягваў, завываючы так нібы выдыхаючы душу. <…>

Сухашчавы, з падоўжана-цёмным тварам, зь цёмнымі вачыма, якія блішчалі, як антрацыт, і гарэлі знутры смуткам, марай і нудой; доўгая чорная непаслухмяная чупрына над шырокім нізкім ілбом. Ён яе энэргічна адкідаў моцным кідком галавы, калі яна яму падала на вочы... ...Ён выкарыстоўваў элемэнтарную клясычную рыфму ў самай неклясычнай мове – габрэйскай. Ён застаўся пры поўнай рыфме ў той час, калі іншыя паэты лічылі яе ледзь не ганьбай, адсталасьцю, нават грубіянствам, праявай недахопу майстэрства, быццам бы ў салонах пачалі карыстацца мовай мужыка, ці чалядніка. Кульбак не прытрымліваўся ўсёй гэтай «прыгожасьці». Ён мне аднойчы ў гутарцы сам сказаў: рыфма павінна быць, як звон, і яны ў яго такі, як званы: «Гэй, Антоша, засьпявай і зайграй на бандуры шурэ, бурэ, мурэ, турэ»..

 

Беларускія пераклады

рэдагаваць

У 1960 годзе ў Менску выйшаў раман «Зельманцы» ў перакладзе на беларускую мову Віталя Вольскага[17]. Пераклад Віталя Вольскага патрапіў пад цэнзуру. Па меркаваньні Сяргея Шупы зь перакладу 1960 году зьнікла каля 12,5% арыгінальнага тэксту, прычым часам былі выкрасьленыя важныя думкі, заўвагі, вобразы аўтара, цэлыя сюжэтныя павароты; часам проста абрывалася лёгіка апавяданьня[18]. У 2015 годзе раман быў перавыдадзены і трапіў у спіс кніг году паводле шэрагу экспэртаў[19]. П’еса «Разбойнік Бойтра» перакладзена на беларускую Фэліксам Баторыным пад назвай «Бойтра» для часопісу «Дзеяслоў» (2014)[15]. Асобныя вершы Мойшы Кульбака перакладалі з ідыш на беларускую Эдзі Агняцьвет, Сьцяпан Гаўрусёў, Васіль Жуковіч, Генадзь Кляўко, Язэп Семяжон, Андрэй Хадановіч ды іншыя вядомыя паэты. У 1970 годзе ў Менску выйшаў паэтычны зборнік Майсея Кульбака «Выбранае», у 2016 — двухмоўны (на ідыш і беларускай) зборнік «Eybik/Вечна»[20]. У 2016 годзе таксама зьявіліся пераклады казкі «Вецер, які гняваўся»[21] і апавяданьня «Муня-птушкавод і яго жонка Малкелэ»[22]. У 2018 і 2019 гадах выдадзены раманы «Панядзелак» і «Мэсія з роду Эфраіма» ў перакладзе Сяргея Шупы.

  • Панядзелак: маленькі раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна, 2018. — 146, [1] с.
  • Мэсія з роду Эфраіма: раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна : Мінск, Янушкевіч, 2019. — 190 с.

У 2022 годзе выйшаў двухтомнік Мойшэ Кульбака. Першы том быу выдадзены на ідыш, мове арыгіналу[23]; у другі том уключылі лацінскую трансьлітарацыю вершаў ды іх пераклад на беларускую мову[24].

У 2024 годзе выйшаў пераклад Сяргея Шупы раману «Зэлмэняне»[25].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне
  4. ^ Месія з роду Кульбак. 125 гадоў таму нарадзіўся вядомы яўрэйскі паэт
  5. ^ Моше Кульбак
  6. ^ Біяграфічныя звесткі / Кульбак М. Вечна. Мінск: Шах-плюс, 2016. С. 88.
  7. ^ Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне, пераклад і пасьляслоўе — Сяргей Шупа, Выдавецтва Вясна, Прага, 2024 г. 376 с, с. 348.
  8. ^ Лекцыя Сяргей Шупы, III частка, 13:33.
  9. ^ Приезд в Минск Кульбака, сказки, которые не писал Бядуля, и стипендии писателям. Октябрь 1928 года.
  10. ^ Кульбак Майсей Саламонавіч // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с.
  11. ^ Вольф Рубінчык пра часопіс «Штэрн»
  12. ^ №2 — 2018 г. стар. 68, часопіс «ARCHE»
  13. ^ Мойшэ Кульбак і «Галіяфы»
  14. ^ Юбилей М. Кульбака (1966 г.) (рас.). belisrael.info.
  15. ^ а б в Про Янку Купалу и евреев (рас.). belisrael.info.
  16. ^ Релес Гирш. Еврейские советские писатели Белоруссии. Воспоминания. — Мн.: 2006. С.289-290,298.
  17. ^ Мойшэ Кульбак. Зельманцы. prajdzisvet.org.
  18. ^ Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш…»
  19. ^ «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча — найлепшая кніга мастацкай літаратуры 2015 па версіі экспертаў Свабоды. svaboda.org (24 снежня 2015).
  20. ^ Прэзентацыя кнігі Майсея Кульбака: да 120-годдзя творцы. lit-bel.org (16 сакавіка 2016). Архіўная копія ад 11 снежня 2017 г.
  21. ^ Майсей Кульбак. Вецер, які гняваўся. belisrael.info.
  22. ^ Майсей Кульбак. Муня-птушкавод і яго жонка Малкелэ. belisrael.info.
  23. ^ Mojše Kulbak. Ale lider un poemen / משה קולבאַק. אַלע לידער און פּאָעמען
  24. ^ Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы
  25. ^ Зэлмэняне. Мойшэ Кульбак (Сяргей Шупа)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць