Райсн
«Райсн» ці «Белару́сь» (на ідышы: רייסן) — паэма Мойшэ Кульбака, якая ўпершыню была надрукавана ў лютым 1922 году ў Нью-Ёрку ў часопісе «Цукунфт»[1]. Паэма апявае краявіды Беларусі й яе насельнікаў. Беларускі перакладнік Сяргей Шупа параўноўвае паэму Мойшэ Кульбака з «Новай зямлёй» Якуба Коласа й балядамі Адама Міцкевіча[1].
Райсн (Беларусь) | |
רייסן | |
Чыставы рукапіс паэмы Rajsn, якую Кульбак даслаў для публікацыі ў часопісе Di cukunft | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Мойшэ Кульбак |
Мова арыгіналу: | ідыш |
Год напісаньня: | 1922 |
Публікацыя: | 1922 |
Выдавецтва: | Цукунфт, Нью-Ёрк |
Пераклад на беларускую: | Райсн (Беларусь) |
Электронная вэрсія |
Назва
рэдагавацьЗнаўца творчасьці Мойшэ Кульбака Сяргей Шупа адзначае, што паняцьці Райсн і Беларусь шмат у чым супадаюць — гістарычна і геаграфічна, яны існуюць як бы ў розных вымярэньнях, як два паралельныя сусьветы ў адной часапрасторы[1]. Райсн — паняцьце габрэйскай мэнтальнай геаграфіі, якое называе гістарычную тэрыторыю пражываньня габрэяў на беларускіх землях[1]. Тэрыторыя Райсн фактычна заўсёды супадала з тэрыторыяй Беларусі, прычым калі лякалізацыя Беларусі з часам мянялася і ўдакладнялася — гэтак жа паралельна за ёй перамяшчалася ў прасторы і Райсн[1]. Можна таксама вызначыць наступнае значэньне тэрміну Райсн — гэта тэрыторыя, дзе суседзі габрэяў размаўлялі па-беларуску[2].
Аднак ужо на пачатку ХХ стагодзьдзя гэты тэрмін у габрэйскім асяродзьдзі ўспрымаўся як архаічны, старасьвецкі, легендарны — нешта са старонак старадаўніх рукапісаў і з народных легендаў[1]. Згадваў пра яго з 1918 годзе ў часопісе «Крывічанін» Вацлаў Ластоўскі:
У жывой мове, як і ў старых друках, Беларусь па-жыдоўску называецца Райсэн. Цікава, што пад найменьнем «Райсэн» жыды разумеюць ня толькі цэнтральную Беларусь, але і найдалей на ўсход і захад высунутыя беларускія акраіны…[1] | ||
Гісторыя твору
рэдагавацьСтварыць паэтычны сьвет краіны Райсн Кульбак задумаў на чужыне, калі ён на некалькі гадоў пакінуў родны край[1]. У Бэрліне, у 1921 годзе, у яго раптам абудзілася вострая настальгія, якая дала яму натхненьне напісаць самыя свае райснскія (ці беларускія) творы[1]. Верш «Вяльля і Нёман» у паэме нагадвае настальгічны верш «Вяльля» ў паэме «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, напісанай таксама неўзабаве пасьля таго, як паэт пакінуў родны край[3].
— вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча, пераклад зь ідышу Сяргея Шупы і Вольфа Рубінчыка[4] |
Іншы райсьнец і паэт Аўром Лесін(en) надрукаваў твор «Райсн» у сваім прэстыжным літаратурным часопісе «Цукунфт» ў Нью-Ёрку ў лютым 1922 году й назваў твор «паэмай трывалай, сьвежай, прымітыўнай прыземленасьці», у якім паэт стварае са звычайных вяскоўцаў клясычных герояў — як габрэяў, так і негабрэяў, якія «выпраменьваюць сьвежы духмяны водар палёў, лясоў і рэк»[2].
Перакладнік паэмы Сяргей Шупа адзначае:
«У вуснах наратара паэма гучыць як успамін, як мара, як пераказаная сямейная сага — вельмі хочацца ўбачыць у ёй элемэнты аўтабіяграфічнасьці. Кульбака ўсё жыцьцё вабіла да сябе яго прымроеная, ідылічная краіна Райсн, яна клікала яго далей і далей на Ўсход, ён ішоў за ёй — з Бэрліну ў Вільню, зь Вільні ў Менск — але ўрэшце на месцы яе знайшоў рэальнасьць бязьлітаснага сьвету»[1]. | ||
Пераклад
рэдагавацьУпершыню на беларускую мову частковы пераклад паэмы «Райсн» зрабіў Язэп Семяжон у 1970 годзе[2]. У 2022 годзе ў у 117 выпуску часопіса Дзеяслоў быў упершыню надрукаваны цалкавіты пераклад паэмы «Райсн» на беларускую мову, вершаваны пераклад ажыцьцявіў беларускі паэт і перакладнік Андрэй Хадановіч, а пераклад зь ідышу зрабілі Сяргей Шупа і Вольф Рубінчык[5][1]. У 2022 годзе таксама выйшаў двухтомнік Мойшэ Кульбака. Першы том быу выдадзены на ідыш, мове арыгіналу[6]; у другі том уключылі лацінскую трансьлітарацыю вершаў ды іх пераклад на беларускую мову[7].
На расейскую мову твор пераклаў ураджэнец Менску Аляксандар Рывін. На ангельскую мову Райсн пераклаў Леанард Вольф.
Ушанаваньне памяці
рэдагаваць- У 1950-я габрэйскі знакаміты паэт Герц Гросбард выпусьціў плястынкі з найграньнем тэкстаў клясычных твораў габэйскай літаратуры XІX-ХХ стагодзьдзя на ідышы[8]. На другой зь дзесяці пласьцінак ёсьць урывак паэмы Райсн. Гросбард чытае на літаратурным ідышы, тым часам як Кульбак пісаў у фанэтыцы беларуска-літоўскага дыялекту, дзе літаратурнае ой у шмат якіх выпадках вымаўляецца як эй.
- У 2014 г. выйшаў музычны альбом гурта «Літвакус», названы «Райсн» у гонар знакамітай паэмы[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к Мойшэ Кульбак. З паэмы «Беларусь». Паэзія Мойшэ Кульбака ў перакладзе Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы
- ^ а б в Raysn|רייסן|Беларусь. A Song of the People and Landscape of Belarus
- ^ Kulbakas
- ^ Мойшэ Кульбак. Я да цябе спяшаў. Вершы
- ^ Дзеяслоў, 117
- ^ Mojše Kulbak. Ale lider un poemen / משה קולבאַק. אַלע לידער און פּאָעמען
- ^ Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы
- ^ The Grosbard Project. Online Archive of Grosbard’s Word Concerts
- ^ Hey Antoshe
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Райсн, вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча, пераклад зь ідышу Сяргея Шупы і Вольфа Рубінчыка, пераклад апублікаваны ў 117 выпуску часопіса Дзеяслоў, с. 148—159.
- Райсн арыгінал на ідыш.
- Райсн на ангельскай мове, пераклад Леанарда Вольфа, а таксама частковы пераклад Язэпа Семяжона на беларускую мову.
- Art.Context. Андрэй Хадановіч, Весна Вашко, Сяргей Шупа Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа чытаюць урывак з паэмы Райсн.