Рыгор Рэлес
Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913 — 19 верасьня 2004) — пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш.
Рыгор Рэлес | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 красавіка 1913 |
Памёр | 19 верасьня 2004 (91 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Мова | ідыш, расейская мова і беларуская мова |
Нарадзіўся 23 красавіка 1913 году ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласьці (тады ў Лепельскім павеце). Скончыў Віцебскі пэдагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на жыдоўскім аддзяленьні літаратурнага факультэта Менскага пэдагагічнага інстытуту. Упершыню выступіў у друку зь вершам у 1931 годзе (газэта «Юнгер арбайтэр» — «Малады рабочы»). Пісаў на ідыш і па-расейску. Выдаў зборы вершаў на мове ідыш «Пачатак» (1939), «Вершы» (1941) і кнігу апавяданьняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961), на расейскую — «Стихи» (Масква, 1974). Стала друкаваўся на старонках жыдоўскага часопіса «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква). Выступаў і ў галіне прозы. Першая аповесьць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» надрукаваная ў 1955 годзе ў перакладзе на беларускую мову (часапіс «Полымя»).
Сярод перакладчыкаў вершаў Рэлеса — Фэлікс Баторын[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рэлес Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.