Панядзелак (раман)

Раман Мойшэ Кульбака

«Панядзелак» (на ідышы: מאָנטיק) — раман Мойшэ Кульбака, які быў напісаны й выдадзены ў 1926 годзе ў Варшаве[1]. Раман «Панядзелак» працягваў стыль папярэдняга раману Кульбака «Мэсія з роду Эфраіма», дзе рэалізм і мэсіянства, містыцызм і экспрэсіянізм спалучаліся ў адным творы.

Панядзелак
מאָנטיק
Жанр: раман
Аўтар: Мойшэ Кульбак
Мова арыгіналу: ідыш
Публікацыя: 1926
Пераклад на беларускую: Урывак з перакладу раману
Электронная вэрсія

Герой рамана апынаецца ў рэвалюцыйным горадзе і ня можа знайсьці сябе ў віры падзеяў, шукаючы ратунку ва ўцёках ад рэчаіснасьці[1].

Пераклад

рэдагаваць

У 2018 годзе раман пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа, раман быў выдадзены выдавецтвам Вясна[1]. У 2019 пераклад Сяргея Шупы атрымаў Прэмію Шэрмана Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшы пераклад у намінацыі «Проза»[1].