Ліст 28-мі

адкрыты ліст прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі да Міхаіла Гарбачова, падпісаны 15 сьнежня 1986 року

Ліст 28-мі — адкрыты ліст беларускіх культурніцкіх і навуковых дзеячоў да Міхаіла Гарбачова, савецкага кіраўніка, падпісаны 15 сьнежня 1986 року.

Ідэя зьявілася ў Зьмітра Санько і Яўгена Куліка ўвосені 1986 року ў сувязі з здушэньнем беларускімі ўладамі ўсялякіх праяваў нацыянальнага адраджэньня. Пасьля складаньня першапачатковага тэксту пачаўся таемны збор подпісаў з дапамогай сябраў аб’яднаньня „Паддашак“.

Ліст быў трэцім з шэрагу сьнежаньскіх зваротаў на адрас Міхаіла Гарбачова. 13 сьнежня да яго зьвярнуліся ўдзельнікі Рэспубліканскай нарады маладых пісьменьнікаў, 14-га — сябры Саюзу пісьменьнікаў[1][2]. Самым вядомым стаў трэці, падпісаны 28-ю прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі (адсюль і назва).

20 сьнежня 1986 Віктар Маркавец перадаў ліст адрасату праз прыймальню ЦК КПСС у Маскве. У ім было асьветленае катастрафічнае абмежаваньне магчымасьцей ужываць беларускую мову ў асьвеце, культуры і штодзённым жыцьці. Пратэстуючы проці дыскрымінацыі, аўтары высунулі праграму нацыянальнага Адраджэньня — «паляпшэньня стану роднай мовы, культуры і патрыятычнага выхаваньня» на Беларусі.

12 студзеня 1987 року у Менск прыехала камісія з ЦК КПСС, прадстаўнікі якой правялі гутаркі па нацыянальным пытаньні ў творчых саюзах БССР[1]. Камісія выклікала на гутарку ў ЦК КПБ і падпісантаў ліста[3].

У лютым 1987 року Міхаіл Гарбачоў перавёў 1-га сакратара ЦК КП(б)Б Мікалая Сьлюнькова ў Маскву і прызначыў замест яго Яфрэма Сакалова, які заявіў, што ў БССР існуе поўная свабода разьвіцьця беларускай мовы[3]. Пасьля гэтага да Міхаіла Гарбачова быў напісаны шырэйшы зварот, вядомы пад назвай „Ліст 134-х“[4].

У 1987 року Юры Туронак вывез тэкст „Ліста 28-мі“ ў Заходнюю Эўропу. Пасьля перакладу на ангельскую мову ліст быў апублікаваны ў выданьні Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі „Лісты да Гарбачова“ накладам 200 асобнікаў[3]. У траўні-чэрвені ліст быў апублікаваны беларусамі ЗША ў газэце „Беларус“. У Беларусі ўпершыню апублікаваны ў 2005 року[4].

Падпісанты рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Зьміцер Санько. Лісты да Гарбачова // Наша слова. — 10 ліпеня 2019. — № 28 (1439).
  2. ^ Мартинович, Денис (26 студзеня 2020) Как беларусский язык стал государственным Кругагляд. TUT.BYПраверана 3 сакавіка 2021 г.
  3. ^ а б в Навумчык, Сяргей (2 сакавіка 2021) «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў. Радыё „Свабода“Праверана 3 сакавіка 2021 г.
  4. ^ а б Зьміцер Санько. Лісты да Гарбачова // Наша слова. — 17 ліпеня 2019. — № 29 (1440). — С. 6.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць