Валянціна Пархоменка
Валянціна Пархоменка (02.01.1956, в. Каменка, Гомельская) пераняла любоў да роднай песні і беларускі фальклор ад сваёй бабулі з Чачэршчыны, Усходняе Палессе, (у тым ліку песня «Із пад каменя…»). Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча і Мінскі інстытут культуры. Уладальніцу незвычайнага вакальнага дыяпазону (лірычнае сапрана) назавуць «залатым голасам» Беларусі, а затым рэпарцёр New York Times, самы вядомы амерыканскі блюзавы спявак 1920-х і 30-х гадоў абвесціць Валянціну «Bessie Smith of Belarus».
Муж Валянціны Аляксандр Казак родам з Заходняга Палесся (в. Хатынічы, Брэсцкая вобласць), музыка і спявак. Валянціна і Аляксандр падарожнічалі па Беларусі, запісвалі народныя песні і выконвалі іх («Шэрая лашадачка», «Цвіце чарамшына», «У цёмнымлесе гаманіна», «Прымакі» і інш.), а таксама аўтарскія («Зямля мая», «Азёры»).Валянціна працавала артысткай Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, салісткай Беларускага тэлебачання і радыё, разам змужам — ансамбля народнай музыкі «Жывіца»; атрымала нямала ўзнгарод, у 1985 г. стала заслужанай артысткай Беларусі. Стала лаўрэатам Усесаюзнага конкурса артыстаў эстрады (1983 г.), атрымала залаты медаль і званне «Лепшага выканаўцы еўрапейскага фальклору» Міжнароднага фестывалю радыёпраграм «Браціслава-1987», Гран-пры Міжнароднага конкурса вакалістаў у ЗША. Сямейны ансамбль выступаў на такіх прэстыжных пляцоўках, як Лінкальн-цэнтр, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Кліўлендскай Нацыянальнай оперы, Detroit Symphony (дырыжор Леанард Слаткін), дабрачынных ініцыятывах, прысвечаных дапамогі дзецям Чарнобыля і інш.
Іх дачка, Вольга, яшчэ навучаючыся (фартэпіяна, цымбалы) ў мінскай гімназіі імя Ахрэмчыка, сталаўдзельнічаць у некаторых канцэртах з бацькамі, свой першы тур правяла ў дзесяцігадовым узросце. У ЗША, куды сям’я пераехала ў 1990 г., навучалася музыцы, танцу, акцёрскаму майстэрству, закончыўшы бард-каледж і атрымала званне магістра навук у галіне міжнародных медыя Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту. Вольга (Olyia) робіць самастойную музычную кар’еру, стварае песні, піша музыку, удзельнічае і перамагае ў конкурсах.
Місія выступленняў ансамбля ў розных краінах — садзейнічанне культурнаму ўзаемаразуменню праз мастацтва. Казакі таксама выступаюць з лекцыямі на семінарах і сімпозіумах.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|