Мікола Арочка
Міко́ла Аро́чка (10 сьнежня 1930, в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць — 2 сакавіка 2013, в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1955—1967)[1].
Мікола Арочка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Мікалаевіч Арочка |
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1930 в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць |
Памёр | 2 сакавіка 2013 в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, літаратуразнаўца, перакладчык |
Жанр | вершы |
Мова | беларуская |
Творы на сайце Knihi.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 10 сьнежня 1930 у вёсцы Вецявічы ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Азярніцкую сярэднюю школу Слонімскага раёну і паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1956 годзе. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту ў 1956—1960 гг. працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», а ў 1962 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва». У 1966 годзе кончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1966 году быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філялягічных навук. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1958 году[2].
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў у друку вершамі ў 1949 годзе ў баранавіцкай абласная газэце «Чырвоная звязда». Аўтар кніжак паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчына жыта» (1978), «Колас на ржышчы» (1980), «Бяздоннае» (1985), «Падземныя замкі» (1986), драматычных паэмаў «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1990), кніжкі вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964) і аповесьці «Хай расце маладая таполя» (1964)[2].
Выдаў крытыка-літаратуразнаўчыя кнігі «Валянцін Таўлай» (1969), «Галоўная служба паэзіі» (1974), «Беларуская савецкая паэма» (1979), «Саюз часу і майстэрства» (1981), «Максім Танк: Жыццё ў паэзіі» (1984), «Поэзия и война» (1987). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977)[2].
Перакладаў з расейскай, латыскай, польскай і ангельскай моваў. У тым ліку пераклаў некаторыя творы Я. Райніса, Дж. Байрана[2].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Судны дзень Скарыны : драмат. паэма / Мікола Арочка. — Менск, Сталія, 2001. — 183 с.
- Судны дзень Скарыны : драмат. паэма / Мікола Арочка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1991. — 167 с : іл.
- Колас на ржышчы : выбранае / Мікола Арочка; [аўт. прадм. В. Бечык]. — Менск, Мастацкая літаратура, 1980. — 239 с : іл.
- Падземныя замкі : кн. паэзіі / Мікола Арочка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1986. — 182 с : іл.
- Курганне Крэва : драмат. паэмы / Мікола Арочка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1982. — 174 с : іл.
- Бяздоннае : вершы / Мікола Арочка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1985. — 150 с : іл., 1 л. партр. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
- Паэзія / Арочка М. М. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. Менск, 2002. Т. 4, кн. 1. С. 32-54.
- Паэзія / М. М. Арочка // На парозе 90-х : літ. агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. Менск, 1993. С. 12-93.
- Пад высокай зоркай : паэзія М. Ю. Лермантава ў творчым лёсе А. Куляшова / Мікола Арочка ; АН БССР, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Менск, Навука і тэхніка, 1990. — 46 с.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |