Масэру

сталіца Лесота

Масэ́русталіца і самы вялікі горад Лесота, які разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з ПАР, на рацэ Каледон. Насельніцтва складаецца з 180 тыс. чалавек. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Масэру.

Масэру
Масэру
Дата заснаваньня: 1869
Горад з: 1869
Краіна: Лесота
Акруга: Масэру
Плошча: 138 км²
Вышыня: 1600 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 227 880 чал.
шчыльнасьць: 1651,3 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 29°18′36″ пд. ш. 27°28′48″ у. д. / 29.31° пд. ш. 27.48° у. д. / -29.31; 27.48Каардынаты: 29°18′36″ пд. ш. 27°28′48″ у. д. / 29.31° пд. ш. 27.48° у. д. / -29.31; 27.48
Масэру на мапе Лесота
Масэру
Масэру
Масэру
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Масэру зьяўляецца галоўным гандлёвым, культурны і турыстычным цэнтрам краіны. Разьвіцьцё атрымала харчовая прамысловасьць. Існуе міжнародны аэрапорт. Чыгункай горад злучаецца з ПАР.

Таксама ў Масэру ёсьць Нацыянальны ўнівэрсытэт Лесота. Гэты невялікі горад стаў сталіцай краіны дзякуючы каралю Машоэшоэ І у 1869 годзе. Потым Масэру быў сталіцай брытанскага пратэктарату Басута з 1869 да 1871 і з 1884 да 1966 году, калі Лесота атрымала незалежнасьць. З 1966 году Масэру — сталіца Каралеўства Лесота.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Масэрусховішча мультымэдыйных матэрыялаў