Сьцяг Лесота
Дзяржаўны сьцяг Каралеўства Лесота — прыняты 4 кастрычніка 2006.
Складаецца з трох гарызантальных палосаў: сіняй, белай і зялёнай. Шырыня палосаў суадносіцца паміж сабой як 3:4:3. У цэнтры белай паласы зьмешчана чорная выява макаротла (традыцыйнага галаўнога ўбору басута), вышыня якога складае 92% шырыні белай паласы.
Законапраект аб новым сьцягу быў прыняты да 40-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці 84 галасамі дэпутатаў парлямэнта супраць 18 галасоў.
Колеры сымбалізуюць: белы — сьвет, сіні — ваду (дождж), зялёны — дабрабыт, росквіт.