Квас
традыцыйны фэрмэнтаваны напой
Квас — слабаалькагольны напой з аб’ёмнай доляй этылявага сьпірту ня больш за 1,2 %, вырабляецца ў выніку незавершанага сьпіртавога або сьпіртавога і малочнакіслага закісаньня сусла.
Квас таксама выкарыстоўваецца для прыгатаваньня шмат якіх традыцыйных страваў, такіх як бацьвіньне, акрошка, бяссольнік ды іншыя.