Аліварыя
«Аліварыя» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Менску. Заснаваны ў 1864 годзе. Па стане на лістапад 2008 году бровар выпускаў 18% ад вытворчасьці ўсяго беларускага піва[1].
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 29 студзеня 1864 (160 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Рохля Фрумкіна |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Кісялёва, 30 |
Ключавыя фігуры | Дзяніс Шарсьценьнікаў |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | квас, піва |
Абарачэньне | ▲128 993 млн рублёў (2010; 43 088 тыс. $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼20 681 млн руб. (2010; 6908 тыс $) |
Чысты прыбытак | ▲13 220 млн руб (2010; 4416 тыс $) |
Лік супрацоўнікаў | 455 (2010) |
Гісторыя
рэдагаваць1864—1994
рэдагавацьПаводле архіўных дадзеных, завод адчынены 29 студзеня 1864 году рашэньнем Менскага губэрнскага кіраваньня, якое дазволіла менскай мяшчанцы Рохлі Фрумкінай на скрыжаваньні Аляксандраўскай і Загараднай вуліцаў адкрыць драўляны бровар. На гэтым месцы завод стаіць дагэтуль і зьяўляецца помнікам прамысловай архітэктуры XIX стагодзьдзя. Прадукцыя прадпрыемства была ганараваная мэдалём і Пахвальнай граматай на Ўсерасейскай і мастацкай выставе ў 1896 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе.
Пазьней уладальнікам завода стаў граф Чапскі, які істотна мадэрнізаваў вытворчасьць: быў усталяваны паравы кацёл, праведзены тэлефон, пабудаваная гасьцініца і іншыя адміністрацыйныя будынкі.
У 1898 годзе Чапскі прадае завод аўстрыйскім купцам братам Лекертам, якія выраблялі піва аж да 1917 году. Гаспадары валодалі 4 чыгуначнымі вагонамі для перавозкі піва ў Вільню, Беласток, Берасьце, Горадню, Бабруйск. Дзякуючы братам Лекертам зьявілася першая назва завода — Завод Лекерта. Аб гэтым факце кажуць дакумэнты, а таксама бутэлькі таго часу, якія атрымалася знайсьці ў скляпах заводу. Маркіроўка гэтых бутэлек уяўляла сабой шкляны штамп, нанесены на бутэльку з назвай прадукта, інфармацыяй аб уладальніку і адрасам прадпрыемства.
Па меры разьвіцьця вытворчасьці ў часы кіраваньня братоў Лекертаў адбыліся зьмены ў афармленьні бутэлек: адначасова са шклянымі штампамі сталі выкарыстоўваць папяровыя этыкеткі авальнай формы, на якіх быў намаляваны арол, што трымае ў кіпцюрах бочку. Гэты гандлёвы знак у савецкі час не выкарыстоўваўся, і толькі ў пачатку 90-х гадоў дваццатага стагодзьдзя ён ізноў заняў сваё месца.
У 1917 годзе завод быў нацыяналізаваны і стаў дзяржаўным прадпрыемствам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён апынуўся адным зь нешматлікіх ацалелых аб’ектаў у горадзе Менску. Вытворчасьць прадукцыі тут не спынялася. Піўзавод «Беларусь», як ён тады зваўся, вырабляў тысячы дэкалітраў піва ў год.
У савецкі пэрыяд, нароўні з «агульнасаюзнай» маркай «Жыгулёўскае», піўзавод «Беларусь» выпускаў уласныя гатункі піва: «Сакавіцкае», «Граф Чапскі», «Траецкае», «Аксамітнае». Этыкеткі таго пэрыяду ўяўлялі сабой цэтлік на горлышку бутэлькі і саступалі цяперашняму пакаленьню этыкетак па ўзроўні дызайну, якасьці паліграфіі і аб’ёме прадстаўляемай інфармацыі.
Апошнія дзесяцігодзьдзі для завода былі вельмі цяжкімі. Пэрспэктыўным плянам разьвіцьця Мінхарчпрама БССР прадугледжвалася яго закрыцьцё, ані абсталяваньне, ані тэхналёгіі не абнаўляліся. У гэты час былі пабудаваныя буйныя піваварныя заводы ў Дражні (Менск), Бабруйску, Рэчыцы. Завод увайшоў у склад аб’яднаньня «Крыніца» і стаў непэрспэктыўным. Таму ва ўмовах пераходу эканомікі рэспублікі на рынкавыя адносіны пазыцыі заводу былі вельмі неспрыяльнымі. Знос асноўных фондаў перавышаў 90%. Тым ня менш калектыў прыняў адзіна магчымае для захаваньня калектыва і лепшых традыцыяў беларускага броварства рашэньне аб акцыянаваньні прадпрыемства.
У чэрвені 1994 году было атрыманае пасьведчаньне аб рэгістрацыі ААТ «Піўзавод Аліварыя». Быў вернуты дарэвалюцыйны гандлёвы знак — арол, які трымае бочку. Лягатып дапоўніла дата заснаваньня завода — 1864 год. Зьявіліся новыя назвы гатункаў піва. Некаторыя зь іх былі прадыктаваныя гісторыяй самога заводу: «Лекерт-1», «Лекерт-2», іншыя гатункі: «Граф Чапскі», «Траецкае», «Няміга», «Менскі Бровар».
Ад 1995 году
рэдагавацьУ 2007—2013 гадах дырэктарам прадпрыемства быў Міхаіл Чэчанеў, пасьля яго «Аліварыю» ўзначаліў Дзяніс Шарсьценьнікаў[2].
У 2008 годзе кампанія зьмяніла бутэльку Аліварыі Экстра, у якой потым выйшлі новыя гатункі Белае золата і Аліварыя Porter. Выхад Аліварыі Porter быў прымеркаваны да 145-годзьдзя заводу. Таксама ў сьнежні 2008 году «Золотое» выпушчанае ў пляшцы.
Гатункі
рэдагавацьСучасныя гатункі
рэдагаваць- «Аліварыя Безалкагольнае»
- «Аліварыя Дзясятка»
- «Аліварыя Залатое»
- «Аліварыя Моцнае»
- «Аліварыя Траецкае»
- «Аліварыя Экстра»
- «Аліварыя Белае золата»
- «Аліварыя Porter»
- «Аліварыя on ICE»
- «Аліварыя LITE»
- «Аліварыя Каляднае»
- «Аліварыя Юбілейнае»
- «Data 1864»
- «Бровар Моцнае»
- «Бровар Светлае»
- «Бровар Класічнае»
- «Бровар Хлебнае»
- «Арсенал»
- «Львівське 1715»
- «Zatecky Gus Nefiltrovane z Taverny»
- «Zatecky Gus Cerny»
- «Zatecky Gus»
- «Tuborg Green»
- «Carlsberg»
- «Holsten»
- «Praha Pilsner»
- «The Taste of Manchester»
Старыя гатункі (не выпускаюцца)
рэдагаваць- «Граф Чапский»
- «Легкое»
- «Леккерт-1»
- «Леккерт-2»
- «Леккерт-люкс»
- «Минский бровар»
- «Народное»
- «Немига»
- «Немига оригинальное»
- «Оливария Рождественское»
- «Олимпийское»
- «Особое»
- «Столичное»
- «Сябры»
- «Темное»
- «Фирменное»
- «Янтарное»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7% (рас.)
- ^ Навіны Народная Воля. 22 кастрычніка 2013
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)