Нестар Летапісец
Не́стар Летапі́сец, таксама Не́стар Пячэ́рскі, Не́стар Кі́еўскі (каля 1056—1114) — усходнеславянскі летапісец, агіёграф канца XI — пачатку XII стагодзьдзя, манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Традыцыйна лічыцца адным з аўтараў Аповесьці мінулых часоў, якая разам з «Чэскай хронікай» Казьмы Праскага і «Хронікай і дзеяньнямі князёў і ўладароў польскіх» Гала Ананіма, мае фундамэнтальнае значеньне для славянскай культуры.
Нестар | |
Рэканструкцыя по чэрапе, мэтадам Сяргея Нікіціна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1056 г. Кіеўская Русь |
Памёр | каля 1114 г. Кіеў |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | летапісец |
Мова | старажытнаруская мова |
Кананізававаны Расейскай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьТэкст «Аповесьці мінулых часоў» у складзе Іпацьеўскага летапісу пачынаецца з узгадкі яе бязыменага аўтара — чарнарызца Пячэрскага манастыра. Імя Нестара маецца толькі ў адным Хлебнікаўскім сьпісе, знойдзеным у 1809 годзе: «Повѣсти врѣменных лѣт · Нестера черноризца · Феодосьева манастиря печ(е)рьскаго…». Гэты сьпіс быў складзены ў канцы 1550 — пачатку 1560 гадоў, у ім маюцца ўласнаручныя праўкі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ад 1637 году. Двойчы Нестар-летапісец узгадваецца ў сачыненьнях в XIII ст. пячэрскага інака Палікарпа, дойдзеных да нас у складзе «Пячэрскага патэрыка». У датаваным 1214—1226 гадамі пасланьні Палікарпа да архімандрыта Акіндзіна узгадваецца Нестар як аўтар Летапісу («Нестер, иже тъй написа Летописец»). Другі раз Нестар узгадваецца ў творы Палікарпа пра Даміяна, Ерамія, Мацьвея й Ісаака: «блаженный Нестер в Лѣтописци написа о блаженых отцихъ: о Демиане, и Еремѣи, и Матфѣи, и Исакыи». Тыя ж самыя сьведчаньні прысутнічаюць ў «Жыціі прападобнага Антонія», складзеным крыху пазьней і складзеным на вусных манастырскіх паданьнях.
З «Аповесьці мінулых часоў» вядома, што ў канцы XI ст. Нестар жыў у Пячэрскім манастыры: распавядае пад 1096 годам пра набег полаўцаў на Пячэрскі манастыр, ён кажа: «И приидоша на манастырь Печерьскый, нам сущим по кельям почивающим по заутрени». Акрамя таго, можна зрабіць выснову, што летапісец быў яшчэ жывы ў 1106 годзе: тады, піша ён, памёр «старець добрый» Янь, «у него же аз слышах многа словеса, яже вписах в летописиць». Больш дакладных сьведчаньняў пра выгляд Нестара няма.
Гісторык В. Н. Тацішчаў меркаваў, што Нестар нарадзіўся на Белым Возеры.
Лічыцца, што Нестарам напісаныя «Чытаньне пра жыціі й пра пагубленьне Барыса й Глеба» і «Жыціе Фэодосія Пячэрскага», але стыль Нестара-агіёграфа своеасаблівы і зусім не падобны на стыль аўтара пачатковага летапісу.
Кананізацыя
рэдагавацьКананізаваны (прападобны Нестар) Расейскай праваслаўнай царквой; дзень памяці — 27 кастрычніка, паводле юліянскага календара. Мошчы знаходзяцца ў Блізкіх (Антоніевых) пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры.
Нестар пад імем Нестар-Летапісец уваходзіць у сьпіс сьвятых Рыма-каталіцкай царквы.
Памяць
рэдагавацьУ СССР і ва Ўкраіне былі выдадзеныя паштовыя маркі, прысьвечаныя Нестару.
Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага экзархата) стварыла Ордэн прападобнага Нестара Летапісца.
Нацыянальны банк Украіны выдаў у 2006 годзе залатую юбілейную манэту, прысьвечаную Нестару, наміналам у 50 грывень.
Помнікі Нестару ўсталяваныя ў Кіеве, Уладзіміры, Луганску (1994 годзе каля Абласной унівэрсальнай навуковай бібліьіятэкі ім М Горкага) і ў Барыспалі (Кіеўская вобласьць, 27 чэрвеня 2017 г.)
У Кіеве ўзьведзеныя два храмы прабадобнага Нестара Летапісца: па вул. Прамысловай, па вуліцы Добраахвотава, на тэр-рыі Кіеўскага ўнівэсытэта права НАН Украіны.
Ва Ўкраіне 9 кастрычніка прыходзіцца дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца. З 1997 г. сьвяткуецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.
-
Паштовая марка СССР, 1956 год, намінал 40 кап.
-
Паштовая марка СССР, 1978 год. Першая ўзгадка аб пасыльцы вестак на Русі. Аўтапартрэт летапісца Нестара.
-
Паштовая марка Ўкраіны, 1998 год. Манах-Летапісец Нестар.
-
Ордэн Прападобнага Нестара Летапісца, Створаны Ўкраінскай праваслаўнай царквой.
-
Залатая юбілейная манэта Ўкраінскага нацыянальнага банка, прысьвечаная Нестару Летапісцу.
-
Нестар Летапісец, 1661
Крыніцы
рэдагаваць- Киево-Печерский патерик // Древнерусские патерики / А. С. Дёмин. — М.: Наука, 1999. — С. 7—80. — 496 с. — 2500 ас. — ISBN 5-02-011598-3
- Повесть временных лет // БЛДР. — СПб.: Наука, 1997. — Т. 1. — С. 62—315. — 543 с. — 3000 ас. — ISBN 5-02-028308-8
Літаратура
рэдагаваць- Бутков П. Г. Ответ на новый вопрос о Несторе, летописце русском. — СПб.: Тип. Эдуарда Праца, 1850. — 52 с.
- Робинсон А. Н. Нестар. — Т. 5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Преподобный Нестор Летописец в Православном календаре
- Данные на сайте «Хронос»
- Нестор Летописец — Православная-Летопись
- О. В. Творогов. Нестор, монах Киево-Печерского монастыря // Словарь книжников и книжности Древней Руси.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|