Чарэшня
від расьлінаў
Чарэ́шня, ві́шня птушы́ная (Prunus avium) — пладовае дрэва падроду вішня парадку ружакветных.
Чарэшня | |
Чарэшня ў траўні | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Тып | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Род | Сьліва |
Падрод | Вішня |
Від | Чарэшня |
Бінамінальная намэнклятура | |
Prunus avium | |
Дрэва вышынёй да 10-20 м. Лісьце чараньковае, прадаўгавата-яйкападобнае. Кветкі белыя, у парасоніках, распускаюцца разам зь лісцем. Плады — касьцянкі жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, чорныя, з бясколерным або цёмна-ружовым сокам, кісла-салодкія або салодкія. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітамін С.
На Беларусі чарэшня культывуецца пераважна ў паўднёвых рэгіёнах. Пачынае пладаносіць на 5-6-ы год. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня 10-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы чэрвеня-ліпені. Выведзены зімаўстойлівыя, высакаякасныя, буйнаплодныя сарты, прыстасаваныя да мясцовых умоваў.
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |