Рэвень

род расьлінаў

Рэве́нь, раба́рбар — род травяністых шматгадовых расьлінаў сямейства драсёнавых. Расьце ва ўсходняй Эўропе, паўднёвай і ўсходняй Азіі, асобныя віды — у паўночнай Азіі.

Рэвень
Клясыфікацыя
РодРэвень
Бінамінальная намэнклятура
Rheum L.
ITIS 21318 ·

Найбольш вядомы культурны від — Рэвень хвалісты (Rheum rhabarbarum) — мае лісьце падобнае да трыкутнага з доўгімі, мясістымі хвасткамі(d). Кветкі дробныя, ад зелянява-белых да ружавата-чырвоных, сабраныя ў складаныя суквецьці. Вырошчваецца як мэдыцынская расьліна і для харчаваньня.

Апісаньне

рэдагаваць

Віды рэвеню — травяністыя шматгадовыя расьліны зь мясістымі каранямі. Сьцёблы растуць угору, лісьце пераважна расьце ад кораня з кароткімі, тоўстымі карэнішчамі(d). Розьверць(d) сталая або пэрыядычна скідаецца. суквецьці мяцёлкападобныя з кветаножкамі. Гермафрадытныя кветкі складаюцца з калякветнікаў колераў ад бяляса-зялёных да ружавата-зялёных званочкападобнай формы, складзеных з шасьці лісточкаў(d). Тры вонкавыя лісточкі вужэйшыя за ўнутраныя, і ўсе маюць падвяночкавы выгляд. Кветкі маюць дзевяць (часам шэсьць) тычачак на кветкаложы(d). пыльнікі(d) жоўтыя ці ружавата-зялёныя, эліптычнай формы. Завязь(d) простая, трыкутнай формы з трыма плодалісьцікамі(d). Рыльцы(d) галовападобныя. Плод — трохбаковая семячка(d) з крыластымі бакамі, насеньне — альбумінавае(d) з простым ці закручаным зародкам.

Таксаномія

рэдагаваць

У 1753 року Карл Лінэй уключыў у род Рэвень (Rheum) тры віды: R. rhaponticum, R. rhabarbarum і R. ribes. Меркавана лацінская назва роду паходзіць ад грэцкага rheon, якім Дыяскарыдэс называў лекавы рэвень.

У 1936 року Агнія Лозіна-Лазінская пералічыла ў кнізе Флёра СССР 22 віды рэвеняў на тэрыторыі СССР, а таксама два занесеныя віды[1]. У выданьні Расьліны Цэнтральнай Азіі 1989 року Аліса Грабоўская-Барадзіна пакінула толькі 12 відаў, аб’яднаўшы вялікую колькасьць астатніх відаў[2]. У 1995 року ў кнізе Судзінныя расьліны Расеі і суседніх дзяржаваў некаторыя віды зноў былі вылучаныя асобна, агульная колькасьць дасягнула 17[3]. У 2003 року Аліса Барадзіна і Бао Баджан апісалі ўжо 38 відаў у Кітаі, уключаючы і тыя, якія Барадзіна раней лічыла адным відам[4].

Агулам колькасьць захаваных дагэтуль відаў роду рэвеняў можа складаць да 60. Частка зь іх у розных клясыфікацыях лічыцца сынанімічнымі ці не прызнаная. Від, які культывуецца ў харчовых мэтах, ёсьць гібрыдам Rheum × hybridum. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца карэнішчы і карані іншага віду, R. officinale.

Прымяненьне

рэдагаваць

Розныя віды рэвеняў маюць харчовае і мэдычнае прымяненьне. Пры гэтым расьліна зьмяшчае атрутную шчаўевую кісьлю; аднак у лісьці, якое выкарыстоўваецца ў ежы, канцэнтрацыя кісьлі невялікая, а кіслы прысмак абумоўлены нетаксічнай яблычнай кісьляй. Расьліна зьмяшчае й іншыя рэчывы, у тым ліку цытрынавую кісьлю й гліказыды, і спажываньне ліставых пласьцінак у вялікіх колькасьцях атрутнае для чалавека і жывёлаў.

Некаторыя віды вырошчваюць дзеля ўпрыгожваньня: R. acuminatum, R. alexandrae, R. australe, R. kialense, R. palmatum, R. rhabarbarum і R. ribes[5].

  1. ^  Лозина-Лозинская, Агния Сергеевна Rheum // Флора СССР (рас.) / Владимир Леонтьевич Комаров. — М.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. 5. — С. 482–501.
  2. ^ Растения Центральной Азии. По материалам Ботанического института им. В.Л.Комарова. Вып. 9. Ивовые - Гречишные. Л.. — Moscow: Издателство Академии Наук СССР. — P. 77–93.
  3. ^  Czerepanov, Sergeĭ Kirillovich Vascular plants of Russia and adjacent states (the former USSR). — Cambridge: Cambridge University Press. — P. 412. — ISBN 0-521-45006-3
  4. ^ Flora of China, Vol. 5. — Beijing: Science Press. — P. 341.
  5. ^ Hardy herbaceous perennials. — Portland, Or.: Timber Press. — Т. 2. — P. 555. — ISBN 0-88192-159-9