Карыбут
Карыбу́т Альге́рдавіч (у праваслаўі Дзьмітры; каля 1358 — па 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Уяўны партрэт Карыбута, 1675 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1350 1404 |
Памёр | не раней за 1404[1] |
Род | Гедымінавічы, Карыбутавічы і Альгердавічы[2] |
Бацькі | Альгерд Ульяна Аляксандраўна[d][3] |
Дзеці | Фёдар Карыбутавіч[d][1], Жыгімонт Карыбутавіч[1], Алена Карыбутаўна[d][1], Марыя Карыбутаўна[d][1], Іван Карыбутавіч[d][1] і Анастасія Карыбутаўна[d][1] |
Ад нашчадкаў Карыбута паходзяць роды Збараскіх, Карыбут-Вішнявецкіх, Карыбут-Варанецкіх, Порыцкіх.
Імя
рэдагавацьКарыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[6] або ад гоцкага[7] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[11].
Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[4], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[12][13][14]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[15].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Cariebut (31 кастрычніка 1382 году[16])[17]; Caribut (31 кастрычніка 1382 году[18])[19]; Coribut (14 жніўня 1385 году)[20]; Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь[21][22]; Nos Demetrius, alias Korybuth, dux Litwanie, dominus et heres de Nowogrodek (23 кастрычніка 1386 году)[23]; Coributh Nowogrodensi (20 лютага 1387 году)[24]; Corybutho Novogrodensi[25], Coriboto Nouogrodensi[26] (17 лютага 1387 году); Coributo Novogrodensi (22 лютага 1387 году)[27]; Karibut (1387 год); Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Новгородьскии и Северскии[21] (26 красавіка 1388 году)[28]; Мы Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Литовскии[21] (18 траўня 1388 году)[29], Karobud (10 жніўня 1388 году[30])[31]; Мы, княз Дмитрий Олгердович[32] (16 сьнежня 1388 году)[33]; зять мой князь Корибутъ[21] (1393 год)[34]; Koributh (Ян Длугаш)[35]; Korbut (Хроніка Быхаўца)[36]; Корибут… Корибут Олгердович (Хроніка літоўская і жамойцкая)[37].
Біяграфія
рэдагавацьТрэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ўльляны. Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам ды іншымі падпісаў на рацэ Дубісе ўмову з крыжакамі[38].
У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, прытым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Наваградку. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на першым аркушы Лаўрышаўскага эвангельля называецца вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Горадні, за гэта атрымаў у дзяржаньне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разьбіты яго войскам каля Дакудава, зачыніўся ў Наваградку, па штурме якога трапіў у палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесьця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Наваградзкае княства. Неўзабаве замірыўся зь Вітаўтам, браў удзел у яго выправах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік выправы на Смаленск.
Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, у шлюбе меў дзяцей:
- Іван (? — па 1431)
- Жыгімонт (? — 1435)
- Хведар (? — па 1440)
- Настасься, м. — ад да 1400 Васіль ІІІ Цьвярскі (? — 1426)
- Алена (? — па 2 сакавіка 1449), да 16 студзеня 1407 году выйшла замуж за Ёгана ІІ Фэрэя (1375—1424), князя Тропава
- Марыя, м. — Фёдар Варатынскі (? — па 1455)
У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзьмітрыя Альгердавіча. Некаторыя дасьледнікі лічаць Карыбута князем Ноўгараду Северскага (сучасная Ўкраіна)[39].
Мова і культура
рэдагавацьКарыстаўся пячацьцю з гербам Пагоняй і рускім надпісам «ПЕЧЯТЬ КНЯЗЯ КОРИБУТА»[21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 178.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 338.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
- ^ а б Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Haubrichs W. Romano-germanische Hybridnamen des frühen Mittelalters nördlich der Alpen // Akkulturation. Probleme einer germanisch-romanischen Kultursynthese. — Berlin, 2004. S. S. 180.
- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 170.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 347.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 88.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 57.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о военной помощи (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 59.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 3.
- ^ а б в г д Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 160.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 67.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 10.
- ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 6.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 8.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 14.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 82.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 84.
- ^ Жалоба магистра Тевтонского ордена на захват Литвой замка в Мазовии (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 47.
- ^ Присяжная грамота князя Дмитрия Ольгердовича (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 118.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 406, 409, 486, 500.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 141, 145.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 70.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 114.
- ^ Нікалаеў М. Карыбут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 64.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4