Рака
Дубіса
лет. Dubysa, Dubīsa
Дубіса
Агульныя зьвесткі
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Летува
Даўжыня 146 км
Сярэднегадавы сьцёк 20,1 м³/с
Плошча басэйну 2070 км²
Месцазнаходжаньне
Дубіса на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дубіса (лет. Dubysa, жам. Dubīsa) — рака ў Летуве, правы прыток Нёману.

Даўжыня 146 км, плошча басэйну 2070 км². Выток на Жамойцкім узвышшы побач зь местам Шаўлі. У вярхоўі злучаная каналам з ракою Вэнтай. Дубіса выкарыстоўваецца дзеля сплаву лесу. На рацэ разьмешчана места Эйрагола. Праз Дубісу ў Лідавянах перакінуты самы высокі ў Летуве чыгуначны мост на лініі РадзівілішкіПагегі.

Назва Дубіса паходзіць ад кельцкага dubis — «чорная вада».

ЛітаратураРэдагаваць

  • Большая советская энциклопедия : (в 30 т.) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дубісасховішча мультымэдыйных матэрыялаў