Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).
![]() Крыштап Жыгімонт Пац | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1621 |
Памёр | 10 студзеня 1684 Варшава, Мазавецкае ваяводзтва[d], Велікапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая[1] |
Род | Пацы |
Бацькі | Стэфан Пац Ганна з Дусяцкіх |
Жонка | Кляра Ізабэла дэ Майлі |
Дзеці | Сын (памёр у маленстве) |
Дзейнасьць | дыплямат |
Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.
Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы ўдзельнічаў у вайне супраць казакоў ва Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.
Падтрымліваў прымірэньне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667) і потым зьвязу з Расеяй.
Быў зацятым супернікам Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[5].
Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[6].
У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654) меў сына, які памёр у маленстве.
ГалерэяРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033803677 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ opac.vatlib.it
- ^ NUKAT — 2002.
- ^ Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
- ^ Пац Крыштап Жыгімонт // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 423.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Крыштап Жыгімонт Пац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў