Мікалай Малдрык (1380-я — да 1439) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (14251430) і канцлер вялікі літоўскі (1429).

Мікалай Малдрык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1380-я
Памёр да 1439
Род Малдрыкі
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч, дыплямат

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік зьбяднелага шляхецкага роду Малдрыкаў з Радамскага павету. Мяркуецца, што кар’еру пачаў як каморнік каралевы польскай Ядвігі.

У пачатку XIV ст. уладкаваўся ў канцылярыю вялікага князя Вітаўта. У 1412 склаў прывілей Вітаўта аб наданьні Віленскаму капітулу воласьці Убарць, па чым да 1430 несупынна выступаў як вялікакняскі пісар і сакратар канцылярыі. Займаў першынства сярод іншых сакратароў канцылярыі (фактычна быў канцлерам, пра што сьведчыць дакумэнт 1429).

Выконваў дыпляматычныя місіі: праводзіў перамовы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 разам з панамі Румбальтам і Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта.

Часта наведваў Польшчу, дзе валодаў шэрагам вёсак і дзе жыла ягоная жонка. Атрымліваў ад Вітаўта заможныя падарункі (пазычаў грошы нават Ягайлу), што выклікала незадаволенасьць у вялікай княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы[1].

  1. ^ Малдрык Мікалай // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 331.

Літаратура

рэдагаваць