Мікалай Радзівіл (1470—1521)
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[6]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Мікалай Радзівіл | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1470[1][2][3][…] |
Памёр | 1521[4][1] або студзень 1522[5] |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
Жонка | Альжбета з Саковічаў |
Дзеці | Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян, Алена, Альжбета |
Дзейнасьць | афіцэр |
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[6] ды іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколай Миколаевич Радивилович (19 кастрычніка 1503 году)[7].
Біяграфія
рэдагавацьЗ шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[8].
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 году, Клецкай бітве 1506 году з татарамі.
У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж году стаў ваяводам троцкім, з 1510 году — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[6]:
- Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генэральны жамойцкі
- Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
- Станіслаў (пам. 1531)
- Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесьніка гарадзенскага і ваўкавыскага
- Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
- Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 году. Спачыў у Віленскай катэдры[9].
Галерэя
рэдагаваць-
Невядомы мастак, 1646—53 гг.
-
Зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, 1733—37 гг.
-
З фрэскі касьцёла Сьвятога Юрыя ў Вільні, XVIII ст.
-
М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pas L. v. Prince Mikalojus 'Amor Poloniae' Radvila // Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Nikolaus von Radziwill // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ Nikolaus Fürst von Radziwill // Deutsche Biographie (ням.) — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-radziwill-h-traby-kanclerz
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 73, 160.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 493.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 152.
- ^ Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
- ^ Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470–1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0