Судзівой Валімонтавіч
Судзівой Валімонтавіч (Сандзівой; згадваецца ад 1431) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (у невядомы дакладна час паміж 1441 і 1448), намесьнік ковенскі (1450—1451), канцлер вялікі літоўскі (1441), кашталян віленскі (1451 — не пазьней за 1458)
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | каля 1460 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Дзеці | Станка Судзівоевіч |
ІмяРэдагаваць
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Судзівой — стараславянскае імя яшчэ паганскіх часоў[1].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Шадзібора і Гудыгерда.
Пісаўся, як і іншыя Валімонтавічы, «зь Дзевялтова». Захавалася пячатка Судзівоя (1434 год), з гербам «Задора» і надпісам «† s: sudiwoionis: de daviltov».
Меў сына Станку Судзівоевіча.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 42.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.