Чорная Ганча
Чо́рная Га́нча (польск. Czarna Hańcza, лет. Juodoji Ančia) — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 145 км (у межах Беларусі 35 км). Плошча вадазбору 1916 км² (у Беларусі 178 км²). Выдатак вады ў вусьці каля 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Чорная Ганча | |
Чорная Ганча ў Сувалках | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Ганча |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Падляскае ваяводзтва |
Даўжыня | 145 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 17 м³/с |
Плошча басэйну | 1916 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Левыя: Марыха, Вярсьнянка, Паўлаўка, Ветралужа
- Правыя: Кальна, Аўгустоўскі канал, Малешаўка, Ваўкушанка
А таксама шматлікія ручаі.
На рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца ў Польшчы, перасякае граніцу за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лясной. Цячэ паўночнымі схіламі Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Загорнікаў.
Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Абалона двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсьць дзялянкі надабалонавых тэрасаў (вышыня да 10 м). Рэчышча зьвілістае, з буйнымі мэандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м[1].
Дзяржаўная граніца
рэдагавацьНа дзялянцы ад вёскі Рудаўкі да месца ўтоку ракі Ваўкушанкі Чорнай Ганчай праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Польшчай.
На кароткім дзялянкі ад месца ўтоку Ігоркі да вусьця ракой праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі зь Летувой.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 399—400.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.