Кужэц

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Нурэц»)

Кужэ́ц, Нурэ́ц — рака ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2‰.

Рака
Кужэц
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Загор’е
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 100 км²
Нахіл воднай паверхні 6,2 ‰

Асноўны прыток — рака Драй.

Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Загор’е, у нізоўі цячэ забалочанай мясцовасьцю праз старыцы, упадае ў Вяльлю ніжэй за вёску Міхневічы. На працягу 6,3 км мае каналізаванае рэчышча (ад вёскі Панізьзе да заходняй ускраіны вёскі Вётхава)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 210

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 210