Бобра
Рака | |
Бобра | |
![]() | |
Рака Бобра непадалёк ад вёскі Бростава | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Новы Двор |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Польшча |
Даўжыня | 165,1 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 33,6 м³/с |
Плошча басэйну | 7054,4 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,13 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Сідра, Бярозаўка |
Правыя | Нэта, Лега, Лык, Віса |
![]() |
Бобра (па-польску: Biebrza) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводзтве правы прыток Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰. Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман. Басэйн Бобры характарызуецца асымэтрыяй: больш разьвіты правыя прытокі — 75,5% (галоўным чынам рэкі, якія вынікаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5% вады ад агульнай масы.
Асноўныя прытокіРэдагаваць
На рацэРэдагаваць
ГісторыяРэдагаваць
Гістарычна склалася так, што рака Бобра зьяўлялася натуральнай прыроднай мяжой дзякуючы яе багністаму характару. Спачатку гэта мяжа паміж балцкімі княствамі яцьвягаў і галіндаў, а потым паміж Мазавецкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім. І сёньня гэты рэгіён сутыкненьня беларускай і польскай культуры, дзе захоўваюцца відавочныя культурныя адрозьненьні.
Агульныя зьвесткіРэдагаваць
У даліне Бобры знаходзіцца найвялікшы балотны абшар у Польшчы — так званыя Бобраўскія багны. Гэтыя багны маюць вялікае значэньне для вялізарнай колькасьці птушак якія водзяцца і гняздуюцца пераважна ў балотах. Таму вялікая частка гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі абаронена — тут знаходзіцца Бобраўскі нацыянальны парк. Амаль уся Бобра знаходзіцца ў парку (каля 155 км). З-за прыродных багацьцяў рака зьяўляецца папулярным месцам для турыстычных сплаваў на байдарках і каяках. Назва Бобры, верагодна, паходзіць ад бабра, менавіты яны жылі на рацэ на працягу стагодзьдзяў.
Культурнае і лінгвістычнае навакольлеРэдагаваць
Басэйн ракі Бобра населены ня толькі сотнямі рэдкіх і падвергнутых небясьпецы відаў птушак, але таксама і людзьмі, якія прадстаўляюць разнастайныя культуры, мовы і рэлігіі. У той час як большасьць насельніцтва мясцовасьці размаўляе на дзяржаўнай польскай мове, некаторыя людзі ў вярхоўях ракі (гміны Ліпск, Дуброва Беластоцкая і часткова Штабін) размаўляюць на мясцовым дыялекце беларускае мовы, незалежачы ад веравызнаньня. У паўночнай частцы вярхоўяў Бобры ёсьць таксама некалькі вёсак, дзе так званыя «стараверы» размаўляюць на архаічным дыялекце расейскае мовы. Некаторыя з гэтых супольнасьцяў захавалі вялікую частку іх традыцыйнай культуры нягледзячы на працяглую палітыку ўраду, накіраваную на асыміляцыю няпольскіх культурных і лінгвістычных меншасьцяў.