Кросна (рака)
рака ў Польшчы
(Перанакіравана з «Кшна»)
Кросна (польск. Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Буга даўжынёй 120 км і плошчай басэйна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводзтве.
Кросна | |
Кросна ў раёне Міжрэчча | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Буг у раёне вёскі Нэплі |
Краіны басэйну | Польшча |
Вобласьці | Люблінскае ваяводзтва |
Даўжыня | 120 |
Сярэднегадавы сьцёк | 10,5 м³/с |
Плошча басэйну | 3353 |
На рацэ стаяць месты Міжрэчча і Белая.
Паўстае з злучэньня двух ручаёў, якія выплываюць зь лясоў на Лукаўскай раўніне: Паўночнай Кросны і Паўднёвай Кросны, якая бярэцца за пачатак Кросны. Гэтыя ручаі злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле ніжэй за Тэрэспаль.