Дудлянка

рака ў Беларусі

Дудля́нка — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Дудлянка
лац. Dudlanka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рэмбакаўшчыны
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 56 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Рэмбакаўшчыны, упадае ў Нёман каля вёскі Ляхавічаў 1 Наваградзкага раёну. На працягу 14 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Мішуковічаў)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 158.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1