Уладзіслаў Дыбоўскі
Уладзіслаў Дыбоўскі (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын Вялейскага павету, цяпер Маладэчанскі раён — 27 ліпеня 1910, в. Войнава, Наваградзкі павет, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі заоляг, батанік, палеантоляг, мінэраляг і фальклярыст. Брат Бэнэдыкта Дыбоўскага.
БіяграфіяРэдагаваць
У 1862 годзе скончыў Тартускі ўнівэрсытэт. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады прысудзілі яго да турэмнага зьняволеньня.
З 1871 году працаваў у Тартускім унівэрсытэце. З 1878 году жыў у маёнтку Нянькава на Наваградчыне. Дасьледаваў мясцовую флёру і фаўну. Зьбіраў беларускі фальклёр[1].
Апошнія 10 гадоў свайго жыцьця жыў у маёнтку сваёй сястры ў Войнаве, дзе працягваў працаваць, нягледзячы на паглыбленьне хваробы. Памёр 27 ліпеня 1910 году, пахаваны ў Войнаве.
У памяць аб Уладзіславе Дыбоўскім ля шашы Р10 Наваградак — Любча ўсталяваны мэмарыяльны камень[2].
ПрацыРэдагаваць
Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Прыбалтыкі, Сыбіры.
- Studien über die Spongien des Russischen Reiches mit besonderer Berücksichtigung der Spongienfauna des Baikalsees (Petersburg, 1880),
- Monographie der Spongilla sibirica (Dorpat, 1884),
- Die Gasteropoden Fauna du Baicalsees (Petersburg, 1875),
- Supplement a la faune des Mollusques du lac Baical (Petersburg, 1909).
Артыкулы на беларускую тэматыку: «Беларускія прыказкі з Наваградзкага павету» (1881), «Беларускія загадкі зь Менскай губэрні» (1886)[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Анатоль Літвіновіч. Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 322.
- ^ Няньково, мемориальный камень Владиславу Дыбовскому
- ^ Анатоль Літвіновіч. Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч // БЭ. Т. 6. — Менск, 1998. С. 270.
ЛітаратураРэдагаваць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0