Мікіта Красноў

беларускі футбаліст

Мікіта Красноў (нар. 9 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра». Старэйшы брат Мікіты, Яўген, таксама футбаліст.

Мікіта Красноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 ліпеня 2004(2004-07-09)[1] (20 гадоў)
Рост 174 см
Вага 63 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Дняпро Магілёў 90 (12)
2021 Дняпро-Юні[d] 21 (14)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра». У лютым 2020 году падпісаў кантракт з адроджаным клюбам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Паводле вынікаў сэзону 2020 году, дзе пераважна выходзіў на замену, дапамог камандзе прасунуцца ў Першую лігу. У 2021 годзе выступаў за фарм-клюб «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Да сэзону 2022 рыхтаваўся зь першай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 15 траўня 2022 году ў матчы супраць «Слуцка» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У ліпені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам да 2025 году[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць