Банік Острава

чэскі футбольны клюб

«Банік» (па-чэску: Baník) — чэскі футбольны клюб з гораду Остравы. Заснаваны ў 1922 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Чэхіі (1976, 1980, 1981, 2004). Чатырохразовы ўладальнік кубка Чэхіі (1973, 1978, 1991, 2005).

Банік
Поўная назва FC Baník Ostrava
Заснаваны 1922
Горад Острава, Чэхія
Стадыён Базалы
Умяшчальнасьць: 10 039
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcb.cz (чэс.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны 8 верасьня 1922 году пад назовам «Сьлеска». Фундатарамі клюбу сталі 20 актывістаў, якія склалі дамову аб стварэньні клюбу ў рэстарацыі Ля Дубу. Пераважна кіраўніцтва складалася зь бедных шахтароў, якія працавалі на вугальных капальнях ля Остравы. Сярод заснавальнікаў былі Карэл Анёл, Арнашт Габэркевіч, Пэтар Кржыжак, Францішак Мрузэк і Яраслаў Гарак[2]. Клюб ня меў дастатковых сродкаў, таму нават на апэрацыйную дзейнасьць бракавала грошаў. Клюб у тым ліку быў вымушаны арэндаваць гульнявую пляцоўку ў больш заможных клюбаў, бо ён ня меў уласнага поля. Першае ўласнае поле было пабудаванае увосень 1925 году ў Камэнцы. Аднак поле было камяністае, праз што не адпавядала футбольным патрабаваньням. У 1934 годзе клюбныя актывісты здолелі арэндаваць зямлю ў Стара-Стржэльніцах у заможнага прамыслоўца графа Вільчака. Цягам лета 1934 году на гэтым кавалку зямлі было пабудаванае новае поле. Некаторыя работнікі добраахвотна дапамагалі ў будаўніцтве задарма, а частка зь іх нават прыязджала на будоўлю пасьля працы ў шахце[3].

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
5   ПА Іржы Боўла 1999
6   Аб Міхал Фукала 2000
7   Аб Карэл Поезны 2001
9   Нап Давід Бухта 1999
10   ПА Мацей Шын 2004
11   Нап Давід Латал 2003
12   ПА Томаш Рыга 2002
13   ПА Самуэл Грыгар 2004
14   ПА Радзім Шудак 2004
15   Аб Патрык Кпоза 1997
17   Аб Міхал Фрыдрых 1990
18   ПА Раан Нага 2004
19   Аб Давід Лічка 1997
21   ПА Міхал Кагут 2000
22   Нап Томаш Златаглавэк 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Ян Юрашка 1993
25   ПА Дэніс Авузу 2001
28   Нап Філіп Кубала 1999
30   Бр Домінік Голец 1994
31   Аб Аляксандар Мунксгар 1997
32   Нап Эвэртан (капітан) 1996
33   Нап Эрык Прэкап 1997
35   Бр Якуб Трэфіл (ар. Сыгма) 2001
37   Аб Мацей Халуш 1998
41   Бр Мікулаш Кубны 2004
66   ПА Матуш Руснак 1999
95   ПА Даніел Гольцар 1995
99   Аб Ёргас Карнэзас 1998
  ПА Лукаш Ценцяла 2001

Літаратура

рэдагаваць
  • Bruzl, Igor; Petr Šiřina Baníčku, my jsme s tebou!. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2004. — ISBN 80-7181-124-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць