Фёдар Юркевіч

беларускі футбаліст

Фёдар Юркевіч (нар. 6 лютага 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

Фёдар Юркевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лютага 2003(2003-02-06)[1] (21 год)
Рост 185 см
Вага 74 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Дняпро-Юні[d] 22 (2)
2022—4 Дняпро Магілёў 46 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра». У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў першай каманды, тады ж падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2]. У 2021 годзе, пасьля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, пачаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзэрвовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе. Да сэзона 2022 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 17 красавіка 2022 году ў матчы супраць «Гомля» (1:3), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць