Аляксей Дунаеў

беларускі футбаліст

Аляксей Дунаеў (нар. 11 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Аляксей Дунаеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 верасьня 2004(2004-09-11)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Дняпро-Юні[d] 20 (1)
2022—4 Дняпро Магілёў 80 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2022—4 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра». У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў першай каманды, тады ж склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2]. У 2021 годзе, пасьля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, пачаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзэрвовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе. Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў пачатковым складзе магілёўцаў.

Міжнародная

рэдагаваць

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 19 лістапада 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Ірану (1:0).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць