Дзьмітры Алісейка

беларускі футбаліст

Дзьмітры Алісейка (нарадзіўся 28 жніўня 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра». У 2017 годзе правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дзьмітры Алісейка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1992(1992-08-28)[1][2] (32 гады)
Рост 179 см
Вага 75 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Дынама Менск 0 (0)
2012 Тарпэда-БелАЗ 1 (0)
2013—2014 Нёман Горадня 15 (0)
2014 Слуцак 27 (5)
2015—2016 Слуцак 49 (3)
2017 Дынама Берасьце 19 (2)
2018 Іслач 21 (0)
2019 Хімкі 14 (0)
2019—2020 Тарпэда-БелАЗ 16 (0)
2021 Менск 18 (2)
2022—2023 Астравец 52 (8)
2024—4 Дняпро Магілёў 24 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5. Доўгі час выступаў за дубль менскага «Дынама», але гэтак і не дэбютаваў у асноўным складзе каманды. Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ». Гуляў за дубль, а за першую каманду згуляў толькі адзін матч. У сакавіку 2013 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[4]. У гарадзенскім клюбе пачаў часьцей зьяўляцца на полі, але звычайна выходзіў толькі ў канцы матчаў.

У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцак»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клюбу на пазыцыі правага абаронцы. Выявіўся выдатным выканаўцам штрафных удараў, зь якіх улучыў 4 галы ў сэзоне 2014 году. У сьнежні 2014 году быў выкуплены слуцкім клюбам у «Нёмана» і ўзгадніў з «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. Цягам двух гадоў заставаўся асноўным гульцом случакоў. У сьнежні 2016 году пакінуў клюб[7]. Неўзабаве пасьля зыходу з «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. У першай палове сэзону 2017 году быў асноўным правым абаронцам каманды, пасьля пачаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Дынама»[9].

Пасьля зыходу зь берасьцейскага клюбу пачаў трэнавацца разам зь «Іслаччу», і ў лютым 2018 году падпісаў кантракт[10]. Звычайна выходзіў у пачатковым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў гульцом расейскага клюбу «Хімкі»[12]. У сэзоне 2018—2019 гадоў трывала зьяўляўся ў стартавым складзе расейскай каманды, аднак у пачатку сэзона 2019—2020 гадоў страціў месца ў асноўным складзе. У жніўні 2019 году скасаваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе прыяднаўся да «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала зьяўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сэзоне 2020 году пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[15]. У студзені 2021 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым склаў угоду з клюбам[16]. Спачатку трывала гуляў у першай адзінаццатцы, але з жніўня амаль перестаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[17].

У пачатку 2022 году некоторы час трэнаваўся з «Тарпэда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў гульцом «Астраўца»[18], дзе стала гуляў у першым складзе. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 году зноў трэнаваўся з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненьне з клюбам[20]. У студзені 2024 году пакінуў «Астравец»[21] і выправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт[22].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 26 1
2016 Найвышэйшая ліга 23 2
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 19 2
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 21 0
  1. ^ а б в Dmitri Aliseyko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Dmitry Aliseiko // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_aliseiko/
  4. ^ Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  5. ^ "Неман" расстался с тремя футболистами (рас.)
  6. ^ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко (рас.)
  7. ^ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (рас.)
  8. ^ Алисейко подписал контракт с "Динамо" (Брест) (рас.)
  9. ^ Брестское "Динамо" подтвердило расставание с Алисейко (рас.)
  10. ^ Дмитрий Алисейко подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
  11. ^ Алисейко покинул "Ислочь" (рас.)
  12. ^ Белорусский защитник перешел в клуб российской ФНЛ (рас.)
  13. ^ "Химки" расстались с Алисейко (рас.)
  14. ^ Алисейко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. ^ Алисейко и Щербо покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  16. ^ Дмитрий Алисейко перешел в "Минск" (рас.)
  17. ^ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (рас.)
  18. ^ "Островец" объявил о подписании Алисейко (рас.)
  19. ^ Алисейко и Сарока покинули "Островец" (рас.)
  20. ^ Алисейко и Сарока подписали новые соглашения с "Островцом" (рас.)
  21. ^ "Островец" покинули трое игроков (рас.)
  22. ^ Просмотр Алисейко в "Днепре" завершился подписанием контракта (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць