Антон Лукашоў
Антон Лукашоў (нар. 16 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Антон Лукашоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 2004[1] (20 гадоў) | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дняпро Магілёў | |
Нумар | 66 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021 | Дняпро-Юні[d] | 23 (4) |
2022— | Дняпро Магілёў | 66 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзэрвовую каманду «Дняпро-Юні». Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца зь першай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2022 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выходзіць на замену, а зь верасня 2022 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Дняпром» на два гады[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway