Даўнары (Койданаўскі раён)
Даўнары́[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Жэсьці. Уваходзяць у склад Дабрынёўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 25 км ад Койданава, 37 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Даўнары лац. Daŭnary | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Дабрынёўскі |
Вышыня: | 208 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 31 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222726 |
СААТА: | 6222835036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′38″ пн. ш. 27°20′12″ у. д. / 53.69389° пн. ш. 27.33667° у. д.Каардынаты: 53°41′38″ пн. ш. 27°20′12″ у. д. / 53.69389° пн. ш. 27.33667° у. д. |
± Даўнары | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьДава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[6] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[7]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[8], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[9]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[10]. Адзначаліся германскія імёны Danner[11] і Dæghnar[12].
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку XX стагодзьдзя засьценак у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 19 двароў, 109 жыхароў. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[14].
На 1991 год — 21 двор, на 1 студзеня 2004 году — 15 двароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 67 чалавек[15]; 1991 год — 44 чалавекі; 1999 год — 31 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 35 чалавек; 2010 год — 31 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 182.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1168.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 26.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 581.
- ^ Duszyński-Karabasz H. Die Familiennamen deutscher Herkunft in dem Beerdigungsbuch der Erwachsenen des Kommunalfriedhofs in der Kcyńska- Strasse in Bydgoszcz (Jahre 1925—1935) // Name and Naming: Proceedings of the Fourth International Conference on Onomastics «Name and Naming» Sacred and Profane in Onomastics, Baia Mare, September 5—7, 2017. S. 122.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 52.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.