Гудагайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гудага́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Палушы.

Гісторыя рэдагаваць

11 лістапада 2011 году ліквідаваныя хутары Вясёлая, Дайнава, Лабэлі, Стасюкішкі[1].

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавету; а хутар Каменка перададзены з Гудагайскага сельсавету ў склад гораду Астраўцу[2].

24 траўня 2013 году цэнтар сельсавету перанесены з пасёлку Гудагай у вёску Палушы[3].

Крыніцы рэдагаваць