Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Гудагай)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Гудагай
Каардынаты 54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д. / 54.55194° пн. ш. 25.90806° у. д. / 54.55194; 25.90806Каардынаты: 54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д. / 54.55194° пн. ш. 25.90806° у. д. / 54.55194; 25.90806
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гудагаі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1832 году. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

 
Маці Божая Гудагайская

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Драўляны касьцёл у Гудагаі збудавалі ў 1764 году пры кляштары кармэлітаў босых.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі.

У 1900-я гады каля касьцёла паставілі драўляную званіцу.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрыты 2-схільным дахам з плястычна выгнутымі вальмамі над 5-граннай апсыдай. Раней меў дзьве вежы — з бакоў трыкутнага франтону ўзвышаліся два чацьверыкі з гранёнымі купаламі. Да галоўнага фасада далучаецца ўваходны тамбур, з бакоў апсыды — нізкія закрысьціі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца лучковымі вокнамі ў роўных ліштвах, умацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі, завяршаюцца прафіляваным карнізам. Уваходныя дзьверы афармляюцца дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. На тарцовай сьцяне апсыды кансольна разьмяшчаецца скульптура «Ўкрыжаваньне». Над уваходам на двух слупах хоры з арганам. Інтэр’ер аздабляюць тры драўляныя алтары канца XVІІІ стагодзьдзья. Алтары 3-часткавыя, у іх дэкоры выкарыстоўваецца іянічная калянада, драўляная скульптура, разны арнамэнт. У галоўным алтары знаходзіцца цадоўны абраз Панны Марыі Шкаплернай[1].

З боку ад касьцёла стаіць 1-ярусная каркасная квадратная ў пляне званіца з шатровым завяршэньнем.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 115.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000042