Грушнае
Гру́шнае[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавету.
Грушнае | |
трансьліт. Hrušnaje | |
Дата заснаваньня: | перад 1616 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247637 |
СААТА: | 3203874055 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°37′2″ пн. ш. 30°22′51″ у. д. / 51.61722° пн. ш. 30.38083° у. д.Каардынаты: 51°37′2″ пн. ш. 30°22′51″ у. д. / 51.61722° пн. ш. 30.38083° у. д. |
± Грушнае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля, на рацэ Брагінка (прыток ракі Дняпро).
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьЦі не ўпершыню Грушнае (Грушна) згаданае ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1616 году. Належала яно да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. У вёсцы на той час было 20 падданых, агульны пабор зь якіх складаў 62 злотых і 24 грошы[2]. Прысутная вёска Грушна таксама ў люстрацыях Любецкага староства 1622 і 1636 гадоў[3].
Маецца зьвестка пра фундуш Грушнаўскай Пакроўскай царкве 1730 году[4]:
Поданъ фундушъ къ церкви Грушенской Покровской владелцемъ господиномъ Антоніемъ Іондилемъ Риломъ[a] съ 1730 года и потому самому онымъ наданиемъ земли священники грушенские ползуются. Жилой дворъ съ огородами. Сенокосовъ два возовъ 30. Пахотнаго поля оран кон. по едну руку на 18 дней. Надругу руку островъ Саловица званый на 18 дней. Въ годъ роковщины хлебомъ совсей парохіи чвертокъ 110
У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году ўладальнікам сяла Грушнае ў 1731 годзе названы пан Геранім Рыла, падскарбі закрочынскі; у год правядзеньня візыты ім быў пан Антоні Казімер Сапега, староста мерацкі. Прыход Сьвята-Пакроўскай уніяцкай царквы, які ўзначальваў настаяцель а. Павал Савенка, складалі 192 двары, да споведзі дапушчаных 300 душ верных. Новы будынак царквы на месцы старога на той час яшчэ ня быў завершаны[6].
Ёсьць яшчэ сьведчаньне пра наведваньне ваколіцаў Грушнага гайдамакамі[7]:
Тот же секунд-майор Галцов 25 августа 1750 г. рапортовал: «сего августа 25 дня писал к нему польского местечка Лоева, владельца конюшенного и ротмистра Антония Рокицкого местечка Брагина управитель шляхтич Верига, что сего августа против 25-го числа разбойников 12 ч-к, в ночи при селе Игрушине попа Павла Лазниченка разбили и двор огнем спалили, и жида разбили и огнем сожгли, а жидовку до смерти скололи; да в деревне Сувиде жида разбили, а жидовку огнем же зжгли и жиденка до смерти скололи, которое де село Игрушин и дер. Сувида разстоянием от Днепра против Любич с 15 верст»
Сустракаецца згадка пра Грушнае і ў датаваным 15 лютага 1754 году запісе «wieczystego prawa darownego» на добра Ёлча, Бярозкі, Савічы, Грушна «і іншых»[c], відавочна, прыналежных да Ёлчанскага ключа[d], ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку (Антонію) Ракіцкаму, за подпісам вялікага канцлера літоўскага князя Міхала Чартарыйскага, замацаваным вялікай пячаткай[10].
Найранейшыя зьвесткі пра жыхароў ёсьць у мэтрычнай кнізе ўніяцкай Грушнаўскай Сьвята-Пакроўскай царквы 1765 году, складзенай яе прэсьвітарам айцом Гаўрылам Сафаневічам. 3-м днём ліпеня 1784 году датаваны рэфармацыйны дэкрэт генэральнай візытацыі царквы ў сяле Грушнае Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага, выкананы візытатарам айцом А. Рубановічам, дэканам чарнобыльскім[11].
У 1792 годзе ўзьведзены новы драўляны будынак Пакроўскай царквы[12].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[13]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Грушна, слабада Нежыхаў, вёскі Савічы, Калыбань, Піркі, Капоранка, Крукі, Кулажын, хутар Чэрнеў і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (зноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[14]. У Грушным тады было 15 двароў аселых (карэнных) жыхароў, а зь людзьмі неаселымі агулам — 83 асобы мужчынскага і 71 жаночага полу[15].
Як тое вынікае зь ведамасьцяў прыходзкай царквы Пакрова Найсьвяцейшай Багародзіцы[e] за 1801, 1814 гады, сяло Грушнае з 82 душамі мужчынскага і 88 жаночага полу верных перабывала ў спадчынным уладаньні пана маршалка Людвіка Ракіцкага; у ведамасьці за 1818 год сказана, што 95 мужчын і 85 жанчын Грушнага належалі панам Ракіцкім[16]. Каму? Сітуацыю збольшага прасьвятляюць зьвесткі рэвізій. На 1811 і 1816 гады ўладальнікам Грушнага выступаў менскі губэрнскі маршалак і стацкі саветнік пан Людвік Ракіцкі. У сяле тады было адпаведна 20 двароў і 24 двары з 72 душамі мужчынскага полу[17]. Але ў мэтрыках Пакроўскай царквы за 1831 — 1837 гады дзедзічам сяла стала называны Міхал, сын Рафала, Ракіцкі[f][18]. Што праўда, у рэвізіі 1834 году Грушнае з 17 дварамі, 77 сялянамі[g] і 81 сялянкай запісана за ўладальніцай Гарадзішчаўскага маёнтку пані Тэкляй з графаў Ракіцкіх Прозаравай[19], дачкой нябожчыка маршалка. Напэўна, тут вялося пра валоданьне застаўным альбо арэндным правам, хоць у дакумэнце пра тое ня сказана. І надалей, згодна з кліравой ведамасьцю за 1839 год, Грушнае зь яго 16 дварамі, 66 душамі мужчынскага і 83 жаночага полу падданых належала да Брагінскай эканоміі, а гэта — фартуна Міхала Ракіцкага[20]. Паводле ведамасьці 1845 году, сяло Грушнае з 14 дварамі, 59 прыхаджанамі мужчынамі і 74 жанчынамі было ўжо часткай Гарадзішчаўскай эканоміі пані Тэклі Прозаравай, да якой здаўна належала і большасьць вёсак прыходу Пакроўскай царквы[21].
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении, народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 129 абодвух полаў жыхароў сяла Грушнае належалі да прыходу Пакроўскай царквы[22]. На 1858 год уладальнікам Гарадзішчаўскага маёнтку разам з Грушным быў сын Уладзіслава і Тэклі Прозараў Мечыслаў[23].
У парэформавы пэрыяд Грушнае — у Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету. Згодна з кліравой ведамасьцю Сьвята-Пакроўскай царквы 1864 году ў сяле Грушным налічвалася 13 і 1/4 двара[h], насельнікамі якіх былі 53 верных мужчынскага і 53 жаночага полу[24]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Пакроўскай царквы ў Грушным названыя настаяцель а. Сымон Бруй, в. а. штатнага псаломшчыка Хведар Мігай і звышштатны Міхаіл Загароўскі, просьфірня Ганна Плышэўская. На 1879 год да прыходу належалі 1365 душ мужчынскага і 1410 душ жаночага полу сялянскага саслоўя з жыхароў сяла Грушнае, вёсак Савічы, Сувіды, Перкі, [Пучын][i], Крукі, Цалуйкі, Кулажын, Нежыхаў, Выграбная Слабада, Верхавая Слабада і Слабада Міхалёўка[25]. На 1886 год у сяле 28 двароў, 289 жыхароў, конны млын[26].
Згодна зь перапісам 1897 году ў Грушным — 39 двароў, 256 жыхароў, працавала школа граматы. На 1909 год у сяле налічвалася 58 двароў, 376 жыхароў[27]. У кліравой ведамасьці Грушнаўскай царквы за 1912 год паведамляецца, што ў Грушным было 50 і 1/2 двара, а ў іх — 202 душы мужчынскага і 204 жаночага полу верных; у 1913 годзе колькасьць двароў павялічылася да 51-го, насельнікамі ў якіх — 204 мужчыны і 204 жанчыны[28].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Грушнае ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[29].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Грушнае, аднак, апынулася ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[30].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Грушнае ўвайшло ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.
Пасьля ўзьяднаньня з БССР, з 8 сьнежня 1926 году па 30 сьнежня 1927 году вёска — цэнтар Грушнаўскага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Вольны шлях», працавалі вятрак (з 1907 году), гамарня. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Грушным налічвалася 170 двароў з 500 жыхарамі. Акупанты спалілі 58 дамоў і загубілі 5 вяскоўцаў[31].
Ад 8 студзеня 1954 году Грушнае — у складзе Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у вёсцы было 595 жыхароў.
У 1989 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтар — вёска Старыя Хракавічы). Да 1 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету[32].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2004 год — 82 двары, 171 жыхар
- 2011 год — 52 двары, 96 жыхароў
- 2012 год — 45 двароў, 78 жыхароў
- 2013 год — 39 двароў, 75 жыхароў
- 2019 год — 26 двароў, 44 жыхары
- 2021 год — 67 жыхароў[33]
Забудова
рэдагавацьПляноўка складаецца з 4 просталінейных вуліцаў, паралельна-мэрыдыянальнай арыентацыі. Забудаваная драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Лідзкі падчашы Антоні Юндзіл Рыла гербу Вянява згаданы на 1721 г. у гербоўніку А. Банецкага[5]
- ^ Апошнія дзьве назвы, аднак, мелі розныя паселішчы, зь якіх Радзін панам Сапегам даўно не належаў.
- ^ У гістарычна-генэалягічных і маёнтковых матэрыялах Сапегаў удакладняецца, што добры Ёлча складаліся з фальварку Савічы і вёсак Бярозкі (Berezno), Грушнае, Крукі, Перкі з слабодкай Кулажын alias Radzyn[8][b].
- ^ Ёсьць згадка пра інвэнтар Ёлчанскага ключа 1771 году[9]
- ^ Ад 1795 году падданых, зьбеглыхправаслаўная.
- ^ Імаверна, пан Людвік валодаў сялом, як і Брагінам, пакуль пляменьнік ня стаў дарослым.
- ^ Яшчэ маюцца зьвесткі пра 27 падданых-мужчын, зьбеглых у 1791, 1794, 1828 і 1829 г., пра 3-х чалавек, сасланых у Сібір у 1829 г., ды пра 3-х, аддадзеных у рэкруты ў 1824, 1830 і 1833 г.
- ^ Так запісана ў дакумэнце.
- ^ У адрозьненьне ад 1876 г., у даведніку 1879 г. вёска чамусьці не названая.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Ігру́шнае.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 298
- ^ Źródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 122, 195
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 107
- ^ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1906. T. IX. S. 107
- ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 291, 291адв.
- ^ Исторические материалы из архива Киевского губернского правления. Выпуск 5. / Сост. ред. неофициальной части Ал. Андриевский. — Киев, 1883. С. 30
- ^ Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 3. – Petersburg, 1894. S. 313
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (надалей: APiJ). Sygn. 1. S. 1
- ^ АРіJ. Sygn. 1. S. 205
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1442
- ^ Историко-статистическое описание Минской епархии. / Архимандрит Николай — Санкт-Петербург, 1864. С. 297
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. С. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 101-104
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40420. А. 73; Спр. 40495. А. 33; Спр. 40523. А. 30
- ^ НГАБ. Ф.333. Воп. 9. Спр. 260. А. 186-191адв. Спр. 73. А. 503 і наст. Спр. 242. А. 133наст.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 533-539
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 339. А. 1340-1349
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40661. А. 92-95адв.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40708. А. 49
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 716
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 1151. А. 1105адв.-1333; пра Грушнае гл.: А. 1272адв.-1278
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40858. А. 52адв.
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 457; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 53 — 55
- ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 46
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41158. А. 109, 114
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 322
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
- ^ Чамярыскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.