Старая Ёлча

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Стара́я Ёлча[1]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.

Старая Ёлча
трансьліт. Staraja Jołča
Першыя згадкі: 1571
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Новаялчанскі
Насельніцтва: 113 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247661
СААТА: 3203843051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°30′51″ пн. ш. 30°31′15″ у. д. / 51.51417° пн. ш. 30.52083° у. д. / 51.51417; 30.52083Каардынаты: 51°30′51″ пн. ш. 30°31′15″ у. д. / 51.51417° пн. ш. 30.52083° у. д. / 51.51417; 30.52083
Старая Ёлча на мапе Беларусі ±
Старая Ёлча
Старая Ёлча
Старая Ёлча
Старая Ёлча
Старая Ёлча
Старая Ёлча

Геаграфія

рэдагаваць

Вёска разьмешчана за 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), за 158 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. На ўсходзе і поўначы возера Ёлчанскае.

Гісторыя

рэдагаваць

Выяўленае археолягамі гарадзішча канца I тысячагодзьдзя да н. э. — пачатка I тысячагодзьдзя н. э. і пазьнейшага часу (ва ўрочышчы Пасёлак) сьведчыць пра засяленьне тутэйшых месцаў з даўніх часоў.

Каралеўства Польскае ў Рэчы Паспалітай

рэдагаваць

Ці не ўпершыню Ёлча (Jewcza) згаданая ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 10 дымоў (двароў)[3]. 7 кастрычніка 1596 году складзены судовы дэкрэт, што да захаваньня панам Войцехам Сасьніцкім службаў у Ёлчы і Бярозках, нададзеных каралём у пажыцьцёвую пасэсію пану Івану Лобасу, мужу названай у крыніцы Тацяны Лобасавай. У 1614 годзе чарговы пасэсар Рыгор Зван, са згоды караля, саступіў Ёлчу і Бярозкі на тых жа ўмовах князю Сямёну Лышко (Лычко) і яго жонцы пані Катарыне Каменскай[4]. У Ёлчы на 1616 год было 6 службаў, зь якіх штогод разам зьбіралася 45 злотых, жыта 9 бочак, кожная па 15 грошаў, разам складалі 4 злотыя, 15 грошаў, з арандаваных млыноў Ёлчанскага і ў Бярозках яшчэ 120 злотых, за працу ў фальварку; усяго 178 злотых 15 грошаў[5].

Паводле тарыфу падымнага падатку 1628 году, з маёнтку пана Яна Мікалая Яніцкага Ёлчы і Бярозак з 12 дымоў скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 18 агароднікаў па паўтары злотыя, са сьвятара 6 злотых, з кола млыновага 3 злотыя[6]. Тая пасэсія была пацьверджана каралеўскім прывілеем ад 12 сакавіка 1631 году. Валодаў М. Яніцкі Ёлчай зь Бярозкамі і ў 1636 годзе[7].

14 сьнежня 1656 году каралеўскім прывілеем Ёлча (Jołcza) і Бярозкі перададзеныя ў пажыцьцёвае валоданьне пану Лукашу Бялабжэскаму. 20 сакавіка 1659 году тыя ж добры пажыцьцёва падараваныя пану Юрыю Нячаю (Грузевічу[8]) і жонцы яго пані Даміцэлі з Хадыкаў. 22 траўня 1660 году датаваны прывілей, якім пацьверджана пажыцьцёвае права на Ёлчу і Бярозкі сужэнства Лукаша і Ганны зь Сілічаў Бялабжэскіх. Але новымі каралеўскімі прывілеямі 1662, 1667, 1668 гадоў вёскі былі замацаваныя за панамі Нячаямі; адначасова скасаваныя ўсе папярэднія наданьні[9].

У 1683 годзе з 12 дымоў вёскі Ёлча пана Нячая да скарбу выплачваліся 2 злотыя[10]. У акце Оўруцкага гродзкага суда ад 28 чэрвеня 1687 году зазначана, што Ёлчу (Jołcza), Юркавічы і Хатучу, якія трымаў пан Нячай, у адрозьненьне ад места Брагіна, вёсак і хутароў пана Яна Канецпольскага, казакі палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага сваім больш як паўгадавым пастоем не абцяжарвалі, хоць і мусілі («lubo tam powinni byli stać»)[11].

Згаданая Ёлча (Juwcza) ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1711 і 1714 гадоў. У 1734 годзе зь вёскі Ёлча да скарбу выплачваліся ўсяго 1 злоты і 7 з паловай (pułośma) грошаў, а гэта значыць, што ў ёй было хіба 8 двароў[b][12]. Паводле тарыфа 1754 году, з 40 двароў[c] (×6 — каля 240 жыхароў) вёскі Ёлча (Jełcza) «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 6 злотых, 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 25 злотых[13]. У апошніх двух выпадках прыналежнасьць паселішча пазначаная як спрэчная (in controverso). Але ўладальнік названы ў датаваным 15 лютага 1754 году запісе «wieczystego prawa darownego» на добры Ёлча (Jołcza), Бярозкі, Савічы, Грушна «і іншых», відавочна, прыналежных да Ёлчанскага ключа[d], ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму, за подпісам вялікага канцлера літоўскага князя Міхала Чартарыйскага, замацаваным вялікай пячаткай[17].

У 1774 годзе ў Ёлчы ўзьведзены новы драўляны на падмурку з цэглы будынак Сьвята-Міхайлаўскай царквы[e][19].

Пад уоалай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ёлча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[20]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Бярозкі, Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам[f]) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[21]. Ад 27 жніўня 1799 году аднаасобным уладальнікам Ёлчанскага ключа стаў пан Людвік Ракіцкі[22].

На 1811 год эканомам ў фальварку Ёлча названы Казімер Шчасновіч[23]. Паводле ведамасьці Сьвята-Міхайлаўскай царквы за 1818 год, сяло Ёлча і навакольныя вёскі належалі былому маршалку Менскай губэрні, стацкаму саветніку пану Людвіку Ракіцкаму[24]. У канцы сьнежня 1831 году пан падкаморы рэчыцкі Ўладыслаў Прозар, жанаты з дачкой маршалка Л. Ракіцкага пані Тэкляй, заключыў кантракт у 9 100 рублёў серабром на продаж гарэлкі з фальваркавых бровараў у Хвойніках, Гарадзішчы і Ёлчы з бацькам і сынам Лейбай і Абрамам Шайковічамі[25], якія ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камэрцыі не адно ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні.

 
Старая Ёлча і наваколлі на мапе Ф. Шубэрта. Сярэдзіна XIX ст.

У 1850 годзе — уласнасьць паноў Прозараў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 244 жыхары сяла і 268 жыхароў вёскі Ёлча былі прыхаджанамі Сьвята-Міхайлаўскай царквы, 7 мужчын і 6 жанчын зьліку жыхароў фальварку Ёлча зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[26]. Ад 27 кастрычніка 1869 году маёнткам Ёлча з 13 597 дзесяцінамі ўгодзьдзяў валодалі расейскія купцы Якаў Аляксандравіч, Флор Аляксандравіч, Андрэй Аляксандравіч Селюковы. Тут дзейнічалі паравы з прыбыткам 2000 рублёў у год, два вадзяныя (200 р.), конны (80 р.) млыны, дзьве карчмы (160 р.)[27]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Міхайлаўскай царквы ў Ёлчы названыя настаяцель а. Феафан Мінкевіч, в. а. штатнага псаломшчыка Аляксей Юрашкевіч і звышштатны Хведар Варсоба, просьфірня Еўфрасіньня Шнэк[28]. На 1879 год да прыходу належалі 889 душ мужчынскага і 935 душ жаночага полу сялянскага саслоўя з жыхароў сяла Старая Ёлча, вёсак Новая Ёлча, Бярозкі, Кацічаў, Чэрнеў, Капорынка, Галкі, Вяльле, мястэчка Камарын; у архіве царквы захоўваліся мэтрычныя кнігі з 1755 году, эвангельлі выданьня 1773 і 1795 гадоў, спавядальныя сьпісы 1800 году[29]. Паводле «Спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні» 1889 году, праваслаўны купец Флор Аляксандравіч Сялюк меў у Ёлчы 6975 дзесяцін зямлі. Згодна зь перапісам 1897 году, у сяле існавалі школа граматы, царква; побач — сядзіба Ёлча і бровар. Дзейнічалі параходная прыстань і паромная пераправа. На 1904 год сярод зямельных уласьнікаў Менскай губэрні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названы ўладальнік маёнтку Ёлча спадчынны ганаровы грамадзянін Аляксандар Флоравіч Сялюк[30].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Старая Ёлча ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[31].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасьля ўзьяднаньня з БССР, ад 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году вёска — цэнтар Стараялчанскага сельсавету Камарынскага раёну Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Гомельскай акругі).

У 1929 годзе арганізаваны калгас.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты спалілі тут 50 двароў і забілі 18 жыхароў. Вызвалена вёска 23 верасьня 1943 году. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтар — вёска Краснае).

У 1962 годзе да Старой Ёлчы далучана вёска Прудавіца.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1850 год — 38 двароў; 1885 год — 32 двары, 130 жыхароў; 1897 год — 33 двары, 190 жыхароў.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, 369 жыхароў у вёсцы Ёлча, 1 двор, 31 жыхар у маёнтку Ёлча; 1940 год — 150 двароў, 611 жыхароў; 1959 год — 334 жыхары.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 94 гаспадаркі, 185 жыхароў; 2006 год — 98 гаспадарак, 172 жыхары, зь якіх 13 — ва ўзросьце да 16 гадоў, 57 — у працаздольным і 102 — старэйшым за працаздольны.

Забудова

рэдагаваць

Пляніроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перасякаемай каналам. На поўдні да галоўнай, далучаецца кароткая вуліца. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

  1. ^ Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[2]
  2. ^ Толькі шаснаццатая частка дыму ў 120 двароў (7,5).
  3. ^ Усяго ў паселішчы налічвалася «puł ćwierci dymu», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
  4. ^ Ёсьць згадка пра інвэнтар Ёлчанскага ключа 1771 году[14]. На Гэнэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі Ёлча пазначаная як цэнтр аднаіменнага староства, а Савічы і Грушна па-за яго межамі[15]. Але сярод старостваў Кіеўскага ваяводзтва такога не было. У арыгінальных крыніцах уладаньне, як ужо сказана, называлася Ёлчанскім ключом пры Ракіцкіх (1771 г. і раней) альбо нават і Ёлчанскім «графствам» пры Страшэвічах (1784 г.[16], таму што было не дзяржаўным, а прыватнаўласьніцкім маёнткам. Выдаўцы апошняга дакумэнта ў загалоўку адвольна назвалі тое «графства» «староствам», калі зь яго часова былі вылучаныя вёскі Капоранка і Нежыхаў на карысьць сужэнства Якуба і Гэлены з Міцкевічаў Зялёнкаў.
  5. ^ Больш падрабязна пра Ёлчанскую царкву і прыход гл.[18].
  6. ^ Далейшы лёс паселішчаў паказвае, што яны, як і раней, былі ўласнасьцю паноў Ракіцкіх, пакуль не перайшлі да Прозараў.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Стара́я Іёлча.
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 107 — 108
  3. ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
  4. ^ Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 482; Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 136 — 137, 151
  5. ^ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 301—302
  6. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 394
  7. ^ Źródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 208
  8. ^ Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa, 1915. T. XII. S. 76
  9. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: APiJ). Sygn. 1. S. 202
  10. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490
  11. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 153—154
  12. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 66, 75, 295
  13. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  14. ^ APiJ. Sygn. 1. S. 1
  15. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122, 223
  16. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1914. Т. XXXVIII. Инвентари староств, имений, фольварков и деревень XVIII века. (1720—1798). С. 24, 25
  17. ^ АРіJ. Sygn. 1. S. 205
  18. ^ Ростислав Бондаренко, священник. Два столетия назад в Старой Иолче был храм. // Маяк Палесся. 22 лістапада 2014
  19. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 136. Спр. 573. А. 20
  20. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  21. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  22. ^ Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Беларусь, 2016. С. 211
  23. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77
  24. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40523. А. 41
  25. ^ НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 831. А. 9
  26. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706
  27. ^ Памяць. Брагінскі раён. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 61
  28. ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456
  29. ^ Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 74 — 75
  30. ^ Памятная книжка Минской губернии на 1904 г. – Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 59
  31. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць