Гомельская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала са сьнежня 1926 па ліпень 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гомель.

Гомельская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССР СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Гомель
Дата ўтварэньня 8 сьнежня 1926
Дата скасаваньня 26 ліпеня 1930
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Насельніцтва (1926) 408,1 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 47,7%; расейцы — 36,9 %; габрэі — 11,2 %; украінцы — 2,1 %; палякі — 1,6 %
Плошча 16 тыс. км² км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Першапачаткова ўключаў 9 раёнаў: Веткаўскі, Гомельскі, Добрускі, Дзятлаўскі, Краснабудзкі, Насовіцкі, Сьвяцілавіцкі, Уваравіцкі, Чачэрскі. 9 чэрвеня 1927 году ў склад Гомельскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаванай Рэчыцкай акругі: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі.

4 жніўня 1927 у сувязі з узбуйненьнем раёнаў скасаваныя Васілевіцкі, Горвальскі, Добрускі, Дзятлавіцкі, Насовіцкі, Сьвяцілавіцкі, Холмецкі і Чырванабудзкі раёны і ўтвораны Церахоўскі раён.

27 кастрычніка 1927 у склад Гомельскай акругі ўвайшоў Буда-Кашалёўскі раён, пераведзены са складу Бабруйскай акругі.

Скасаваны ў ліпені 1930, як і большасьць акругаў СССР. Раёны пераданыя ў прамое падпарадкаваньне БССР.

Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 408,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,7%; расейцы — 36,9 %; габрэі — 11,2 %; украінцы — 2,1 %; палякі — 1,6 %.

Літаратура

рэдагаваць
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.