Чамярыскі сельсавет
Чамяры́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Цэнтар — вёска Чамярысы.
Гісторыя
рэдагаваць26 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Дубраўка, Ільічы, Казялужцы, Ленінец, Нудзічы, Рафалаў, Старыя Юркавічы, Сьпярыжжа, Ясяні — ліквідаванага Дублінскага сельсавету[1].
20 жніўня 2008 году ліквідаваныя населеныя пункты Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Сьпярыжжа і Ясяні[2].
1 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Грушнае, Двор-Савічы, Калінінскі, Ленінскі, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы — ліквідаванага Хракавіцкага сельсавету, а населеныя пункты Валахоўшчына, Дублін, Дубраўка, Ленінец і Старыя Юркавічы перададзеныя з складу сельсавету ў Малажынскі сельсавет[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)