Гомель (возера)
Го́мель, Гомля — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 18 км на поўдзень ад Полацку. Належыць да групы Ўшацкіх азёр. Плошча паверхні возера 3,46 км². Даўжыня возера 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 23 м. Даўжыня берагавой лініі 11,7 км. Аб’ём вады 19,01 млн м³, плошча вадазбору 744 км²[1].
Возера
Гомель
Гомель | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Гомель.
Апісаньне
рэдагавацьСхілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 мэтраў, на паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 18 мэтраў. Схілы пераважна разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызьняком. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі возера пясковыя, на пэўных дзялянках галечныя і камяністыя.
Вадаём падзяляецца на два плёсы: паўночны і паўднёвы, якія злучаюцца неглыбокай пратокай. Дно паўночнага плёсу роўнае, паўднёвага — больш глыбокае, лейкападобнае, з стромкімі схіламі. Мелкаводзьдзе возера мясковае і пяскова-галькавае.
У паўднёвай затоцы возера мае выспу, плошча якой складае 0,1 га (0,001 км²). У возега ўпадае ручаіна з возера Канашоў. Таксама злучаецца пратокай з возерам Зашчатамі, існуе сьцёк пратокай у возера Сую.
Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».
Флёра і фаўна
рэдагавацьШырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 100 мэтраў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 132.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1