Германавічы

вёска ў Германавіцкім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі

Герма́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзісьне. Цэнтар сельсавету Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 564 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны.

Германавічы
лац. Hiermanavičy
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Сельсавет: Германавіцкі
Насельніцтва: 564 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2154
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′47″ пн. ш. 27°44′11″ у. д. / 55.41306° пн. ш. 27.73639° у. д. / 55.41306; 27.73639Каардынаты: 55°24′47″ пн. ш. 27°44′11″ у. д. / 55.41306° пн. ш. 27.73639° у. д. / 55.41306; 27.73639
Германавічы на мапе Беларусі ±
Германавічы
Германавічы
Германавічы
Германавічы
Германавічы
Германавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Германавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), каля мяжы з Полаччынай. Да нашага часу тут захаваліся былая царква Сьвятога Спаса ў стылі віленскага барока і палац Шырынаў у стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны для базылянаў будынак манастыра, помнік архітэктуры XVIII ст.

Тапонім Германавічы ўтварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або вытворнага ад яго прозьвішча[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Германавічы (Ерманавічы) як сяло на мяжы Віленскага і Полацкага ваяводзтваў датуецца 1563 годам. Імаверна, яны належалі да маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Іказьні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1640 гады тут збудавалі драўляную царкву (Сьвяты Пасад).

У 1739 годзе Юзэф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтар асобнага маёнтку, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафоў. У 1782 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Шырынаў[3][4]. У 1787 годзе Ігнаці Шырын збудаваў тут новую мураваную царкву, а ў 1791 годзе пачаў будаваньне мураванага манастыра базылянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Германавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX ст., каб пазьбегнуць гвалтоўнага адабраньня царквы ва ўласнасьць Урадавага сыноду, мясцовыя жыхары ператварылі яе ў касьцёл.

У 1826 годзе Юстын Шырын збудаваў у Германавічах капліцу. Па скасаваньні прыгоннага права ў 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці. У канцы XIX ст. тут працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Германавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1927 годзе ў палацы адкрылася школа.

У 1939 годзе Германавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 209 двароў, на 1992 год — 290, на 1996 год — 293.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1900 год — каля 300 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 649 чал.; 1992 год — 750 чал.[5]; 1996 год — 742 чал.[6]; 1999 год — 699 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 645 чал.; 2010 год — 564 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Эканоміка

рэдагаваць

Цэнтар сельскагаспадарчага каапэратыву «Германавічы».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзеюць Германавіцкі музэй мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музэй, прыватны літаратурна-мастацкі музэй імя Міхася Райчонка.

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1826)
  • Манастыр базылянаў (1791)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 493.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 69.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 556.
  4. ^ Łopaciński A. Nowe Hermanowicze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 222.
  5. ^ Насевіч В. Германавічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 519.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 176.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць