Касьцёл Перамяненьня Пана (Германавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Германавічы |
Каардынаты | 55°24′58″ пн. ш. 27°43′53″ у. д. / 55.41611° пн. ш. 27.73139° у. д.Каардынаты: 55°24′58″ пн. ш. 27°43′53″ у. д. / 55.41611° пн. ш. 27.73139° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Ігнацы Шырын[d] |
Дата заснаваньня | 1787 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Перамяненьня Пана | |
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы |
Касьцёл Перамяненьня Пана — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Германавічах. Знаходзіцца насупраць палацава-паркавага ансамбля Шырынаў, на беразе ракі Дзісны. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У некаторых крыніцах значыцца пад тытулам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, аднак у касьцельным архіве прыводзіцца тытул Перамяненьня Пана.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБудаваўся ў 1770—1787 гадох з фундацыі ўладальніка маёнтку Ігнація Зрыні-Шырына як грэцка-каталіцкая (уніяцкая) царква Сьвятога Спаса.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Германавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1810 годзе ён стаў парафіяльным, у другой палове XIX ст. парафія налічвала больш за 3 тысячы вернікаў.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад гаспадарчыя патрэбы. У 1988 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. 31 кастрычніка 1988 году касьцёл паўторна асьвяцілі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Мае падоўжаную сымэтрычна-восевую ярусную кампазыцыю, якую ўтвараюць прастакутны ў пляне нэф і акруглая апсыда зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. Франтальны фасад мае выгляд плястычнай архітэктурнай кулісы вэртыкальна скіраванай кампазыцыі. Ажурнасьць і скульптурнасьць 5-ярусных чацьверыковых вежаў дасягаецца выкарыстаньнем скразных лучковых і аркавых праёмаў, круглых люкарнаў, кутніх лапатак, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Паміж вежамі разьмяшчаецца высокі фігурны шчыт зь пілястравым портыкам. Плястычна насычаны галоўны фасад кантрастава спалучаецца з роўнічнымі сьценамі асноўнага аб’ёму. У архітэктурным дэкоры выкарыстоўваюцца лучковыя сандрыкі, рустыка, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы. Уваход вылучаецца портыкам.
Усярэдзіне нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках зь люнэтамі высока ўзьнятых лучковых аконных праёмаў, пераходзіць у прастору 5-граннай алтарнай часткі. Пэрымэтрам залі праходзіць прафіляваны антаблемэнт, дэкараваны расьлінным арнамэнтам. Сьцены падзяляюцца канэляванымі пілястрамі. Над вузкім нартэксам на 2 слупах, аркадзе і крыжовых скляпеньнях узносяцца выгнутыя дугой хоры, дэкараваныя канэляванымі пілястрамі паміж якімі ракайльнае пано зь ляпнымі выявамі музычных інструмэнтаў. Аздабленьне інтэр'еру дапаўняе арнамэнтальна-расьлінная размалёўка верхняй часткі муроў і падпружных арак[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1854 г.
-
1854 г.
-
Я. Драздовіч, 1917 г.
-
Я. Драздовіч, 1935 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1915 г.
-
1925 г.
-
1932 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
У панараме мястэчка
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Хоры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000833 |
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў Германавічах, Radzima.org
- Германавічы — парафія Перамяненьня Пана. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.