Юзэф Станіслаў Сапега

Юзэф Станіслаў Сапега (польск. Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 сьнежня 1754, Вільня) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[2], біскуп.

Юзэф Станіслаў Сапега
Юзэф Станіслаў Сапега
Юзэф Станіслаў Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 студзеня 1708
Гданьск 
Памёр 4 сьнежня 1754
Вільня
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Аляксандар Павал Сапега
Марыя Крыстына дэ Бэцюн
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Біяграфія

рэдагаваць

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крыстыны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бэцюна, сястрыніча каралевы Марыі Казімеры д’Аркен. Меў братоў Казімера Лявона і Міхала Антонія, ягоным хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 году навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Браневе, пазьней у сэмінарыі Сьвятога Крыжа ў Варшаве. Тагож году атрымаў ніжэйшыя сьвячэньні. 18 красавіка 1729 году высьвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 году ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 году высьвечаны на дыякана, а 8 траўня таго ж году — на сьвятара.

У часе элекцыі 1733 году падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэньня) таго ад стальцу зьехаў зь ім да Гданьску й Караляўца. Прызначэньне яго камянецкім біскупам у зьвязку з абдыкацыяй не было пацьверджанае Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам ІІІ, ад якога атрымаў прызначэньне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансэкраваны 1 верасьня 1737 году.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменьнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксавэрам Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадох браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са зьменным посьпехам цягнуліся ажно да паўнагодзьдзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабраньня праваслаўнае царквы як рэакцыі на перасьледы каталіцтва на захопленай Расеяй Смаленшчыне. Па вялікім пажары ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы плян места, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак плян быў адхілены магістратам празь вялікія выдаткі на ягонае зьдзяйсьненьне.

Зьбіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, дасьледаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[2]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскае Акадэміі.

Памёр 4 сьнежня 1754 году. Пахавалі біскупа ў Віленскай катэдры.

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б Мацук А. Сапега Юзаф Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 543.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Юзэф Станіслаў Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў